Но́вы Бы́хаў (, ) — аграгарадок у Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Навабыхаўскага сельсавета.

Гісторыя Вёска Новы Быхаў вядомая з XVI ст. як мястэчка. Належала Хадкевічам, пазней Слушкам. У 1685 г. Дамінік-Міхал Слушка прадаў маёнтак Новы Быхаў (інакш званае Тайманавам) Казіміру-Яну Сапегу, які, у сваю чаргу, у той жа год перадаў яго свайму старэйшаму сыну Ежы-Станіславу ў дзень ягонага вяселля. Новы Быхаў належаў Сапегам аж да 1820-х гг., калі быў прададзены Булгакам. У 1825 г. апошні ўладальнік Новага Быхава з роду Сапегаў Астах-Каэтан прымаў тут расейскага імператара Аляксандра I.

У 1742 г. 41 двор, у 1758 г. 19 двароў, 6 шынкоў, 3 крамы, сыраварня, ладзіўся кірмаш.

У 1772 г. налічвалася 92 двары, 734 жыхары, царква.

У 1858 г. жыло 435 жыхароў мужчынскага полу, была цагельня, млын, піцейны дом.

У 1864 г. у Новым Быхаве была адкрытая школа, пры якой у 1873 г. арганізаванае рамеснае аддзяленне.

У 1897 г. валасны цэнтр, 342 дамы, 2374 жыхары, хлебазапасны магазін (з 1882), 23 крамы, 2 ветракі, 2 шынкі, прыстань, царква, 2 сінагогі, 2хкласная царкоўна-прыходская школа, у 1903 годзе ператвораная ў жаночую царкоўна-настаўніцкую (37 вучаніц на 1913), акрамя таго, у 1913 г. дзейнічала яшчэ 2 школы, адна з іх - узорнаяРГИА, ф. 803, оп. 16, д. 1018.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Навабыхаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Быхаўскага раёна