Мо́крае (, ) — аграгарадок у Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Холстаўскага сельсавета, яго цэнтр з 2016 года.

У 1924—1960 і 1965—1966 гадах цэнтр Мокраўскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 16 (1136)..

Знаходзіцца за 3 км у напрамку на поўнач ад Быхава, за 47 км ад Магілёва на рацэ Макранка.

Насельніцтва 2000 год — 842 жыхары ў 366 дварах.

Помнікі гісторыі і культуры Успенская царква (1865 г.) Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.

Вядомыя асобы Міхась Мушынскі (1931—2018) — беларускі крытык, літаратуразнаўца. Мікалай Сцяфанавіч Сташкевіч (1938—2011) — беларускі гісторык. Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Холстаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Быхаўскага раёна