Вуго́льшчына або Угальшчына (, ) — вёска ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Цяхцінскага сельсавета.

Гісторыя У 1624 годзе ў складзе фундуша нададзеная Бялыніцкаму кляштару кармелітаўНГАБ у Мінску, ф. 1731, воп. 1, спр. 59, с. 85.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР, з 17 ліпеня 1924 года ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці.

У 1924—1960 гадах цэнтр Вугольшчынскага сельсавета.

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецкімі войскамі. У вёсцы базіраваўся нямецкі гарнізон, разгромлены 121-м партызанскім атрадам.

З 11 красавіка 1960 года да 15 студзеня 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Запольскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090)..

Насельніцтва

Славутасці

Курганны могільнік-1 і курганны могільнік-2 перыяду ранняга сярэднявечча, размешчаныя ва ўрочышчы Бор за 1,3 км на поўдзень ад в. Угальшчына — . Селішча перыяду ранняга сярэднявечча (X—XIII стагоддзі), 0,8 км на поўдзень ад вёскі — . Стаянка-1 і стаянка-2 перыяду неаліту, 0,7 км на поўдзень ад вёскі, на левым беразе р. Друць — . Курганы перыяду ранняга сярэднявечча (X—XIII стагоддзі), каля могілак — .

Вядомыя асобы Віктар Уладзіміравіч Альшэўскі (нар. 1953) — беларускі мастак. Віталь Фядосавіч Мядзведзеў (нар. 1928) — беларускі эканаміст.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Цяхцінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Бялыніцкага раёна