Куртасы́. Сустракаецца таксама варыянт Ку́ртасы (, ) — вёска ў Горацкім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Рэкцянскага сельсавета.

Назва Прозвішча Куртас фіксавалася ў 19 ст. на Павіллі (Касцяневічы)https://geneteka.genealodzy.pl/index.php?op=gt&lang=pol&bdm=S&w=22br&rid=6051&search_lastname=kurtas*&search_name=&search_lastname2=&search_name2=&from_date=&to_date=&exac=1.

Гісторыя Згадваецца ў 1668 годзе як вёска ў складзе маёнтка Раманава ў Аршанскім павеце Вялікага Княства ЛітоўскагаНГАБ, ф. 1875, воп. 1, спр. 5.

Да 26 верасня 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Макараўскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901)., да 20 лістапада 2013 года — у склад Саўскага сельсаветаРешение Могилёвского областного совета депутатов №23-1 от 20 ноября 2013 г. Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области.

Вядомыя асобы Валянцін Уладзіміравіч Карпіцкі (нар. 1957) — беларускі ваенны дзеяч, генерал-маёр. Заслужаны выратавальнік Рэспублікі Беларусь (2013). Леанід Савельевіч Чарнухін (1902—1985)https://www.omgau.ru/100let/novosti/sudby-svyazannye-s-omskim-gau-chernukhin-leonid-savelevich/

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Рэкцянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Горацкага раёна