Пелапанес () — паўднёвы паўвостраў Балканскага паўвострава, злучаны з ім Карынфскім перашыйкам. Пелапанесам завуць таксама адміністрацыйны раён (перыферыя) Грэцыі (які, аднак, займае толькі частку, хоць і большую, паўвострава).

Плошча паўвострава — 22 200 км², берагавая лінія 1100 км; цяпер уваходзіць у склад Грэцыі і падзяляецца на 5 акруг (номаў) з 902 тыс. жыхароў.

Гісторыя

У старажытнасці паўвостраў уключаў вобласці: Аркадыю, Ахею, Эліду, Месенію, Лаконію, Аргаліду, Карынф, Фліунт і Скіён (Сіцыён). Найстаражытнейшае насельніцтва Пелапанеса — ахейцы ў 1104 да н. э. былі выцеснены дарыйскімі перасяленцамі з Элады, якія заснавалі некалькі дзяржаў. Самай магутнай сярод іх была Спарта, якая пасля кантралявала яго большую частку аж да паразы ад фіванскага войска ў IV стагоддзі да н. э. У 146 годзе да н. э. Пелапанес, падпарадкаваны рымлянамі, утварыў з сярэдняй Грэцыяй правінцыю Ахайю, пасля належаў Візантыі і Венецыі.

У Сярэдневякоўі паўвостраў вядомы як Марэя. У XV ст. заваяваны туркамі, пад валадарствам якіх заставаўся да 1827 г.

Гарады

Асноўныя сучасныя гарады Пелапанеса (паводле перапісу 2001 г.): Патры (169 242 чал.) Каламата (54 065 чал.) Карынф (30 434 чал.) Трыпалі (28 976 чал.) Аргас (25 068 чал.) Піргас (24 765 чал.) Спарта (16 473 чал.) Нафпліён (13 124 чал.) Захара (6 739 чал.)

Літаратура

Катэгорыя:Паўвостравы Грэцыі