Любо́нічы. Сустракаецца таксама варыянт Люба́нічы (, ) — аграгарадок у Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Любоніцкага сельсавета.
За 18 км на захад ад Кіраўска, за 105 км ад Магілёва, за 2 км ад аўтадарогі (), на перакрыжаванні аўтадарог і .
Гісторыя Вядомы з 1560 года як сяло ў Бабруйскай воласці Мінскага ваяводства ВКЛ. У 1738 цэнтр староства Рэчыцкага павета, 10 дымоў, царква. 3 1772 мястэчка, цэнтр воласці Рэчыцкага павета. У 1773 — 19 двароў.
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі, у Бабруйскім павеце Мінскай губерні. 3 1861 года цэнтр Любоніцкай воласці.
3 1 студзеня 1919 года ў БССР. 3 29 жніўня 1919 да 10 жніўня 1920 года ў Гомельскай губерні РСФСР. 3 20 жніўня 1924 года вёска, цэнтр Любоніцкага сельсавета Бабруйскагага раёна Бабруйскай акругі. 3 4 жніўня 1927 года ў Бабруйскім, з 12 лютага 1935 года ў Кіраўскім раёнах. 3 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці.
Любонічы захоплены германскімі войскамі ў канцы чэрвеня 1941 года, і акупацыя доўжылася да канца чэрвеня 1944 года. Да пачатку вайны тут жыло шмат яўрэяў, і паселішча лічылася яўрэйскім мястэчкам (штэтлам). Перад акупацыяй заставалася яшчэ каля 200 прадстаўнікоў нацыянальнасці, якіх гітлераўцы сагналі ў гета ў Любонічах. Немцы і калабарацыяністы забівалі яўрэяў, у снежні ў выніку апошняй акцыі гета было ліквідавана, а апошнія вязні забітыя. У 1943 годзе пад нямецкай акупацыяй дзейнічала пачатковая школаДАМВ, ф. 866, воп. 1, спр. 2.
З 1991 года вёска ў незалежнай Беларусі. З 1992 дзейніче царква Святых Касмы і Даміяна. У 1999 годзе 413 двароў.
Насельніцтва
Інфраструктура У 2013 меліся дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, бальніца сястрынскага догляду, сацыяльны пункт, урачэбная амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддзяленне сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 3 магазіны.
Культура Народны фальклорна-этнаграфічны калектыў «Спадчына» створаны ў 1984 годзе пры сельскім Доме культуры. У 1995 г. прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік М. І. Салановіч. У складзе калектыву 8 чал. ва ўзросце ад 45 да 85 гадоў. Асноўная мэта дзейнасці — захаванне культурнай спадчыны рэгіёна. У рэпертуары беларускія народныя танцы («Дуба», «Касарэ» і інш.), песні («Сотня», «Дзядок», «Як пайду на тую гору», «Кудзеля» і інш.), карагоды («У карагодзе мы былі», «Як пад белаю пад бярозаю», «Вулачкаперавулачка» і інш.), абрадавыя дзеянні («Трэці дзень вяселля» і інш.). Калектыў — дыпламант рэспубліканскіх тэлевізійнага конкурсу народнай творчасці «Залатыя ключы» (Салігорск, 1999), удзельнік шматлікіх фестываляў.
Памятныя мясціны
Курганны могільнік каля вёскі, за 5 км ад левага берага р. Бярэзіна, ва ўрочышчы Свінарня. Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. Магіла ахвяр фашызму.
Вядомыя асобы Леў Ісакавіч Кантаровіч (1903—1958) — навуковец у галіне акушэрства і гінекалогіі, доктар медыцынскіх навук — С. 604. Іосіф Мартынавіч Гайдукевіч (1913—2005) — беларускі мовазнавец. Станіслаў Антоні Шчука (1654—1710) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, публіцыст Бэн Цыён Гершоні (1909—1996) — пісьменнік і паэт
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Любоніцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Кіраўскага раёна