thumb|Абраз Маці Божай Гудагайскай Абраз Маці Божай Гудагайскай — адна з хрысціянскіх святынь на Беларусі. Знаходзіцца ў парафіяльным касцёле в. Гудагай (Астравецкі раён).

Апісанне Абраз намаляваны, верагодна, у XVI — пач. XVII ст. на дошцы невялікіх памераў тэмперай: належыць да іканаграфічнага тыпу «Замілаванне». Паводле характару жывапісу належыць да візантыйска-праваслаўнай традыцыі, паўтарае іканаграфічна вядомы візантыйскі абраз «Маці Божая Уладзімірская».

Гісторыя Паходжанне абраза і час з'яўлення ў Гудагаі невядомы. Паводле царкоўнага падання, абраз трапіў сюды праз рускіх купцоў, пазней належаў уладальнікам Гудагая Развадоўскім, з 1735 — Людвіцы Войне. У 1764 полацкі абозны Юзаф Война з жонкай Людвікай (з Сулістроўскіх) заснавалі пры касцёле кляштар кармелітаў. У гэты час абраз набыў вядомасць як цудадзейны. Пасля закрыцця касцёла (1866) абраз перанеслі ў касцёл у Ашмяны. У 1906 ён вернуты ў адроджаную гудагайскую парафію.

15 ліпеня 2007 года адбылася ўрачыстая каранацыя абраза Маці Божай папскімі каронамі.

Літаратура Ярашэвіч А. Гудагайскі абраз Маці Божай //

Катэгорыя:Абразы Беларусі Катэгорыя:Гудагай (вёска) Катэгорыя:Цудатворныя абразы Багародзіцы Катэгорыя:Іканаграфія Дзевы Марыі