Памятная манета «Давыд Гарадзенскі» — беларускія юбілейныя манеты Нацыянальнага банка Беларусі ўведзеныя ў абарачэнне 28 снежня 2005 года. манеты адчаканены са серабра — наміналам 20 рублёў і медна-нікеля — 1 рубель.
манета ўваходзіць у серыю Умацаванне і абарона дзяржавы.
Наміналы
Сярэбраная проба серабра: 925 намінал: 20 рублёў вага манеты: 33.62 г вага чыстага серабра: 31.1 г дыяметр: 38.61 мм якасць: «пруф» тыраж: 5000 асобнікаў кошт продажу ў НББ — 61 760 руб. без футляру
Медна-нікелевая намінал: 1 рубель вага манеты: 15.5 г дыяметр: 33 мм якасць: «пруф-лайк» тыраж: 5000 асобнікаў кошт продажу ў НББ — 9 860 руб. без футляру
Апісанне манета мае выгляд круга, рант манеты мае рыфленне. Аверс: пасярэдзіне: рэканструкцыя Наваградскага замка; уверсе — выява дзяржаўнага герба Беларусі, «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ»; унізе змешчаны год чаканкі, справа для срэбра — проба, надпіс унізе — «20 РУБЛЁЎ» на сярэбранай і «1 РУБЕЛЬ» — на медна-нікелевай. Рэверс: выява Давыда Гарадзенскага; злева адціск старажытнай пячаткі з выявай на ёй князя Даўмонта Нальшанскага, што кіраваў пад хрысціянскім імем Цімафей і як лічыцца быў бацькам Давыда; злева па колу надпіс «ДАВЫД ГАРАДЗЕНСКІ» і гады яго кіравання «1314-1326».
Дызайн Святлана Заськевіч
Манетны двор ЗАТ «Літоўскі манетны двор», Вільнюс.
Спасылкі Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Памятныя манеты Беларусі Катэгорыя:Давыд Гарадзенскі