Сербы () — паўднёваславянскі народ, жыве пераважна ў Сербіі, Чарнагорыі, Босніі і Герцагавіны, Харватыі і шэрагу іншых краін. Агульная колькасць каля 12,5—13 млн чалавекrs.one.un.org web.archive.org. Мова сербская.
Гісторыя Этнічная гісторыя народа звязана з перасяленнем славянскіх плямёнаў на Балканы, як лічаць, у VI—VII стст. У IX ст. створана Сербскае княства, з тых часоў сербы імкнуцца да цэнтралізацыі дзяржавы.
Гэтыя працэсы перапынены паражэннем на Косавым полі ў 1389 годзе, якое сербы лічаць нацыянальнай трагедыяй, бо ад таго часу сербскія землі трапляюць пад акупацыю Асманскай імперыі.
У часы асманскага заваявання Балкан мноства сербаў пакінула свой край і аселі на тэрыторыі сучасных Румыніі, Венгрыі, Славакіі, дзе хутка адаптаваліся да новых рэалій. У Польшчы і Вялікім Княстве Літоўскім яны вядомы як рацы. Ужо ў 1474 годзе атрад рацаў у складзе венгерскага войска ўдзельнічаў у нападзе на польскі горад Кросна.
«Асманскае ярмо» працягвалася амаль пяць стагоддзяў. Толькі ў пачатку XIX ст. узмацняецца вызваленчая барацьба сербаў, якая прыводзіць да аўтаноміі сербскіх зямель (1833), пасля, у 1878 годзе ствараецца незалежная Сербская дзяржава. У 1918 годзе ствараецца Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў (з 1929 — Югаславія).
У Вялікім Княстве Літоўскім Непасрэдна ў Княстве сербы як рацы вядомы прынамсі з 1499 года, калі, паводле літоўскага гісторыка Гедзімінаса Лесмайціса, аднаму з іх адмовілі ў найманні. Потым рацы як найміты на вайсковай службе сустракаюцца часцей, іх баявы досвед быў ацэнены сучаснікамі.
Апроч баявога досведу і добрай падрыхтоўкі найманне рацаў каштавала танней, так у 1503 годзе рота Рэя з 80 рацаў стала скарбу ў два разы танней за іншыя аналагічныя кавалерыйскія роты.
Рацы бралі ўдзел прынамсі ў бітвах з татарамі на Ушы ў 1502 годзе пад камандаваннем князя Сямёна Алелькавіча і ў Клецкай бітве 1506 года пад камандаваннем князя Міхаіла Глінскага, калі паказалі сябе вельмі добра.
Магчыма, Глінскія былі пратэктарамі рацаў у Княстве як сваякі сербскіх уладароў (дэспатаў) Бранкавічаў. Таксама дзве малодшыя дачкі апошняга дэспата Ёвана Бранкавіча былі ў шлюбах з вышэйшай вялікалітоўскай арыстакратыяй, Марына з князем Вішнявецкім, а потым з князем Чартарыйскіага, а Ганна — з князем Сангушкам, а потым з князем Збаражскім.
Падраздзяленні рацаў былі лёгкай кавалерыяй, узброенай дзідай даўжынёй 2,5 метры і шабляй, без даспехаў. Па тактыцы бою іх нярэдка таксама называлі гусарамі, часам адны і тыя нанятыя сербы ў дакументах адзін год атрымлівалі грошы як «рацы», а ў іншы год як «гусары».
Мова
Сербы размаўляюць на сербскай мове славянскай групы індаеўрапейскай моўнай сям’і. Сербская мова афіцыйная ў Сербіі, Чарнагорыі, а таксама адна з трох афіцыйных у Босніі і Герцагавіне.
Рассяленне
Вядомыя асобы Іван Уладзімір Стэфан Неманя Сава Сербскі Стэфан Душан Лазар Хрэбелянавіч Дасітэй Абрадавіч Карагеоргій Вук Караджыч Мілаш Абрэнавіч Нікола Пашыч Жываін Мішыч Нікола Тэсла Міхаіл Пупін Ёван Цвііч Надзежда Петравіч Мілуцін Міланкавіч Іва Андрыч Міларад Павіч Эмір Кустурыца Новак Джокавіч
Гл. таксама Насельніцтва Рэспублікі Сербскай
Зноскі
Спасылкі
Міжнародны зборнік моў свету Хрысціянскі этналагічны сайт
Катэгорыя:Народы Босніі і Герцагавіны Катэгорыя:Народы Сербіі Катэгорыя:Народы Еўропы