Бацэ́вічы (, ) — аграгарадок у Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Бацэвіцкага сельсавета.
Гісторыя Згадваецца ў 1560 годзе як вёска ў Свіслацкай воласці ВКЛНГАБ у Мінску, ф. 1769, воп. 1, спр. 7, с. 178. У 1676 годзе згадваецца як маёнтак у Аршанскім павеце Вялікага Княства ЛітоўскагаLVIA, f. 11, ap. 1, b. 747.
Вядомыя асобы Ян Якуб Офенберг - лекар, польскі незалежніцкі дзяяч Стэфан Офенберг - чыгуначнік, першы намеснік дырэктара Кітайска-Усходняй чыгункі. Аркадзь Антонавіч Смоліч (1891—1938) — дзеяч беларускага нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння, вучоны у галіне эканомікі, сельскай гаспадаркі, картаграфіі, геаграфіі. Ларыса Георгіеўна Дзям’янава (нар. 1947) — беларускі архітэктар і дызайнер. Ніна Якаўлеўна Сямак (нар. 1919) — беларуская ўрач, Заслужаны ўрач Беларускай ССР (1964).
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Бацэвіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Клічаўскага раёна