Ма́лінне (, ) — вёска ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Доўгаўскага сельсавета.
Размешчана за 25 км на паўночны захад ад Клічава, 67 км ад Магілёва, 10 км ад чыгуначнай станцыі Развадава на лініі Магілёў—Асіповічы. Рэльеф раўнінны, на поўдні мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па шашы Клічаў—Чачэвічы, што праходзіць непадалёку ад вёскі.
Гісторыя Заснавана ў 1908 годзе ў выніку перасялення сюды сялян з Качэрыцкай воласці Бабруйскага павета. У 1917 годзе ў Даўжанскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У 1933 годзе арганізаваны калгас імя Будзённага.
У Вялікую Айчынную вайну з пачатку ліпеня 1941 года да 30 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Вызвалена воінамі 3-й арміі 1-га Беларускага фронту.
Да 23 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Ганчанскага сельсаветаРешение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области .
Насельніцтва 1917 год — 13 двароў, 81 жыхар. 1990 год — 12 гаспадарак, 19 жыхароў. 2007 год — 1 гаспадарка, 1 жыхар.
Планіроўка
Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы шыротнай арыентацыі, забудаванай двухбакова, няшчыльна, традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Доўгаўскі сельсавет (Клічаўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Клічаўскага раёна