Но́выя На́баркі (, ) — вёска ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Каўбчанскага сельсавета.
Як шляхецкая ваколіца Наборкі Ігуменскага павета ў XIX ст. належалі роду Гараўскіх герба «Кораб».
Культура Вядома калядная традыцыя з в. Новыя Набаркі: жанкі рабілі 6 студзеня ляльку («чычала») з саломы, ставілі ў куце адной з хат, а 21 студзеня, у апошні дзень Калядаў, ляльку выносілі на двор і палілі.
Вядомыя асобы
Апалінарый Гіляравіч Гараўскі (1833—1900), беларускі мастак, брат мастакоў Іпаліта і Гілярыя Гараўскіх.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Каўбчанскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Клічаўскага раёна