Арава́ (, ) — вёска ў Круглянскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Круглянскага сельсавета.

Да 11 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Скуратоўскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10., да красавіка 1963 года — у склад Ляснянскага сельсаветаРашэнні выканкома Магілёўскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 5 і 19 красавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018)..

За 0,5 км ад вёскі знаходзіцца курганны могільнік.

Гісторыя У 1567 годзе згадваецца як маёнтак Арэва князя Паўла Сакалінскага па нябожчыку князі Бурнеўскім у Аршанскім павеце ВКЛЛитовская Метрика. Отдел первый. Часть третья: Книги публичных дел. Переписи войска Литовского/ Русская историческая библиотека, издаваемая императорскою Археографическою комиссиею. Т.33. - Петроград, 1915. - С.476. У 1676 годзе згадваецца як маёнтак у Аршанскім павеце Вялікага Княства ЛітоўскагаLVIA, f. 11, ap. 1, b. 747.

Спасылкі

Катэгорыя:Круглянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Круглянскага раёна