Віктар Войтанка (на эміграцыі Віктар Васілеўскі; крыпт. В. В.В.; псеўд. Амсьціслаў Гарыгляд; , фальв. Мачульня, Навагрудскі павет — , Самерсэт, штат , ЗША) — беларускі грамадскі дзеяч, лекар, святар.
Біяграфія Сын Сцяпана Войтанкі і Філамены з РахавецкіхБеларус. — 1972. — № 182. — Чырвень. — С. 3..
Пачатковую адукацыю атрымаў у Салезіянскай школе мяст. Дварэц і 4-ы класы ў Навагрудку. медыцынскі факультэт Віленскага ўніверсітэта імя С. Баторыя, быў членам Беларускага студэнцкага саюза. Падчас нямецкай акупацыі заснавальнік і першы дырэктар медыцынскай школы ў БаранавічахСенька, М. Быў і застаюся прыхільнікам БЦР / Міхась Сенька // Адзінец, А. Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў: Зборнік успамінаў / Аляксандр Адзінец; [каментары А. Гардзіенкі]. — Мн.: Медисонт, 2007. — 703 с., л. іл. — С. 357. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 11). — ISBN 978-985-6530-47-3.; Шчэцька, В. Гартаючы старонкі біяграфіі / Васіль Шчэцька // Адзінец, А. Паваенная эміграцыя… — С. 440.. Быў бурмістрам Баранавічаў. Удзельнік Беларускага царкоўнага сабора. З 1943 — акруговы лекар у Слоніме, у 1944 — доктар-інспектар Беларускай краёвай абароны. У 1944—1945 супрацоўнік Галоўнага кіраўніцтва вайсковых спраў БЦР. Заснаваў Беларускае бюро ў брытанскай зоне акупацыі Германіі. У 1945—1949 жыў у паўднёвазаходняй Германіі (Бадэн-Вюртэмберг, французская зона акупацыі). Удзельнік з’езду беларускіх святароў і грамадскіх дзеячаў, прыхільнікаў Рады БНР (5 чэрвеня 1948), на якім была адноўлена Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква (БАПЦ).
Пасля вайны жыў у ЗША. У 1968, пасля смерці бацькі, стаў святаром БАПЦ. Служыў у парафіі Царквы Жыровіцкай Божай Маці ў Хайленд-Парку, заснаваную яго бацькам. Займаўся перакладам літургічных тэкстаў на беларускую мову. Адзін з заснавальнікаў Саюза беларускіх журналістаў на чужыне і перыядычнага выдання «Летапіс беларускай эміграцыі».
Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансўіку ў штаце Нью-Джэрсі, ЗША.
Працы
Кнігі, брашуры Pravasłaŭje a hramadavieda. Narys pohladaŭ na ŭdzieł Pravasłaŭnaj Carkvy ŭ raźviazańni hramadzkich spraŭ. — [Niamieččyna], 1950. — 6 s. Razbudova biaz zołata. — Čužyna, 1950. — 27 s. Воды Беларусі. Гаспадарчы нарыс магчымасьцяў асваеньня водных багацьцяў Беларусі / Гарыгляд. — [Нью Ёрк], 1953. — 178 с. Разбудова бяз золата: Нарыс скарбовых магчымасьцяў разбудовы Беларусі на аснове навейшае грошаведы. — [Нямеччына], 1950. — 27 с. — (Бібліятэка Беларускіх Гаспадарнікаў на Чужыне). Сялянства і земляробства Беларусі / Гарыгляд. — [Нью Ёрк], 1953. — 93 с.
Артыкулы Дваццаць гадоў БАПЦ. 1948—1968 // Беларус. — 1968. — № 134. — Чэрвень. — С. Канстанцыя. На ўгодкі аднаўленьня Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы // Беларус. — 1967. — № 122. — Чэрвень. — С.
Літаратура В. П. Айцец Др. В. Войтанка (На 10-ыя ўгодкі сьмерці) // Беларус. — 1982. — № 303—304. — Лістапад. — С. 7. Падзяка [Сям’я сьв. памяці Віктара Войтанкі] // Беларус. — 1972. — № 183. — Ліпень. — С. 6. Парахвіянін. Паховіны змагара // Беларус. — 1972. — № 181. — Травень. — С. 3. Станкевіч, С. Памяці Чалавека й Беларуса // Беларус. — 1977. — № 241. — Травень. — С. 4.
Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Члены Беларускага студэнцкага саюза Катэгорыя:Члены Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Катэгорыя:Члены Беларускай краёвай абароны Катэгорыя:Пахаваныя на Беларускіх могілках у Іст-Брансуіку Катэгорыя:Нарадзіліся ў Навагрудскім павеце (Расійская імперыя) Катэгорыя:Постаці БАПЦ