Тара́нава (, ) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Кадзінскага сельсавета.

Гісторыя Згадваецца ў 1683 годзе як вёска Таранаў у Аршанскім павеце ВКЛ.НГАБ, ф. 1817, воп. 1, спр. 79, с. 156

У 1924—1954 гадах цэнтр Таранаўскага сельсавета. У 1954—1960 гадах вёска ў складзе Дарскага сельсавета, у 1960—1965 гадах — у складзе Вяйнянскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090)., з 1965 года — у складзе Дарскага сельсавета, які ў 1983 годзе перайменаваны ў Кадзінскі.

Галерэя

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Кадзінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Магілёўскага раёна