Шчэ́гліца (, ) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Княжыцкага сельсавета.
Гісторыя Шчэгліца вядома з XVII стагоддзя як сяло, на 1644 год адносілася да Аршанскага павета Віцебскага ваяводства Вялікага Княства ЛітоўскагаНГАБ у Мінску, ф. 1775, воп. 1, спр. 1, с. 538.
У дакументах XIX стагоддзя называлася: сяло ШчэгліцыКузьмич А. В. Женский образ из Гомельского дворца // Гомельские ведомости. — 12.03.2009 [Электронный ресурс] // Гомельский дворцово-парковый ансамбль. — Веб-сайт ГИКУ «Гомельский дворцово-парковый ансамбль». — Дата доступа: 11.03.2016. — Режим доступа: http://www.palacegomel.by/engine/print.php?newsid=92 , свободный. — Загл. с экрана.Щеглицкая Рождество-Богородицкая церковь, село Щеглицы Могилёвского уезда Могилёвской губернии [Электронный ресурс] // Архивы Беларуси. — Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь. — Дата доступа: 12.03.2016. — Режим доступа: http://fk.archives.gov.by/fond/67050/, свободный. — Загл. с экрана..
Вядома, што ў другой палове XVIII стагоддзя сяло было цэнтрам маёнтка, які належаў прадстаўнікам старажытнага шляхецкага роду Карабаноўскіх (Карабоўскіх, Карабанько, Карабаньковых)Лукашэвіч А. Паскевіч Іван Фёдаравіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. — Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9. — С. 428.. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай Восіп Карабаноўскі, які абіраўся войтам і ўзначальваў магістрат Магілёва, прысягнуў расійскай імператарыцы Кацярыне II, праз што захаваў права на валоданне Шчэгліцкім маёнткам і быў залічаны да дваранскага саслоўя Расійскай імперыі.
У Шчэгліцах былі пахаваныя бацькі расійскага генерал-фельдмаршала І. Ф. Паскевіча: маці — Ганна Восіпаўна (дачка Восіпа Карабаноўскага) (1766—1829) і бацька — Фёдар Рыгоравіч (1760—1832). У 1889 годзе іх прах быў перапахаваны ў капліцы-пахавальні князёў Паскевічаў у Гомелі.
Па звестках за 1872 год, 1142 дзесяціны навакольных зямель належалі памешчыкам Цімафеевым і Федаровічам.
Станам на 1909 год у Шчэгліцкім маёнтку, сядзіба якога знаходзілася непадалёку ад сяла (дакладныя каардынаты: ), жылі 4 чалавекі. Па звестках за 1910 год, маёнтак належаў дваранам, каталікам па веравызнанні: [Ад.] Іосіфаўне Бяляцкай і Іосіфу Станіслававічу ФедаровічуЩеглица, имение [Электронный ресурс] // Radzima.net. — Веб-сайт. — Дата доступа: 13.03.2016. — Режим доступа: http://www.radzima.net/ru/miejsce/shcheglitsa_2.html, свободный. — Загл. с экрана. (верагодна, дачцэ і бацьку). У Магілёве на Васкрасенскіх (т. зв. «лютэранскіх») могілках ёсць сямейнае пахаванне з надмагільнымі камянямі і абеліскам. На гранітных надмагіллях пазначаны імёны нябожчыкаў: Алена Эмільеўна Федаровіч (народжаная Борхман; памерла ў 1898 годзе на 52 годзе жыцця) і Іосіф Станіслававіч Федаровіч (памёр у 1910 годзе на 83 годзе жыцця). На мармуровым абеліску пазначана, што ён усталяваны ў памяць ад унука і дачкіФедорович Елена Эмильевна. 1898 [Электронный ресурс] // Средняя школа № 34 г. Могилева. — Веб-сайт ГУО «Средняя школа № 34 г. Могилева». — Дата доступа: 13.03.2016. — Режим доступа: http://school34.mogilev.by/content/view/4064/192/ , свободный. — Загл. с экрана; Федорович Иосиф Станиславович. 1910 [Электронный ресурс] // Средняя школа № 34 г. Могилева. — Веб-сайт ГУО «Средняя школа № 34 г. Могилева». — Дата доступа: 13.03.2016. — Режим доступа: http://school34.mogilev.by/content/view/4068/192/ , свободный. — Загл. с экрана.. Па звестках за той жа 1910 год, жыхаром маёнтка значыўся ўжо толькі адзін чалавек.
На момант 1910 года Шчэгліцкі маёнтак адносіўся да касцёла і каталіцкай парафіі Святога Казіміра, што ў Магілёве.
За часам Расійскай імперыі, а таксама ў 1917—1924 гады сяло і тэрыторыя маёнтка ўваходзілі ў склад Магілёўскага павета; з 1861 года, паводле падзелу павета на воласці, адносіліся да Княжыцкай воласці. З 1924 года і дасюль — вёска ў складзе Княжыцкага сельсавета Магілёўскага раёнаНасевіч В. Магілёўскі павет // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. — Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9. — С. 9..
Падчас Першай сусветнай вайны ў траўні—кастрычніку 1918 года Шчэгліца была акупавана германскімі войскаміМарзалюк І., Марзалюк А. Магілёў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. — Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9. — С. 26—27..
У час Вялікай Айчыннай вайны вёска ізноў апынулася пад нямецкай акупацыяй, знаходзілася пад ёй з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года. Ваюючы на фронце і ў партызанах, загінулі 25 вяскоўцаў. На ўшанаванне іх памяці ў цэнтры вёскі, дзе раней месцілася царква (на т. зв. «царковішчы»), быў пастаўлены абеліск (дакладныя каардынаты: ).
Насельніцтва, гаспадарка, інфраструктура 1772 год — у сяле налічвалася 109 жыхароў і 19 двароў; меліся млын і карчма; 1785 год — налічвалася 151 жыхар і 22 двары; мелася пабудаваная з дрэва царква; 1805 год — была ўзведзена новая драўляная царква, якая ў дакументах XIX стагоддзя называлася Шчэгліцкай Раства-Багародзіцкай царквой; на момант 1910 года пры царкве дзейнічаў Шчэгліцкі праваслаўны прыход Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы (Магілёўская епархія)Щеглица — церковь и Щеглицкий православный приход Рождества Пресвятой Богородицы [Электронный ресурс] // Radzima.net. — Веб-сайт. — Дата доступа: 11.03.2016. — Режим доступа: http://www.radzima.net/ru/prihod/shcheglickiy-mogilevskiy.html, свободный. — Загл. с экрана.. Будынак царквы быў разбураны напачатку 1950-х гадоў; 1833 год — паводле перапісу, колькасць мужчынскага насельніцтва ў Шчэгліцкім маёнтку складала 134 чалавекі; 1848 год — у сяле налічвалася 29 двароў; 1880 год — налічвалася 217 жыхароў і 33 двары; ва ўсіх дварах вяскоўцы займаліся вырабам ільняной і пяньковай кудзелі і тканіны, а таксама посуду і іншых бытавых рэчаў з дрэва; быў заснаваны смалакурны завод; 1897 год — згодна першаму ўсеагульнаму перапісу насельніцтва Расійскай імперыі, у сяле налічвалася 410 жыхароў і 58 двароў; 1905 год — у сяле была адкрыта казённая вінная крама; 1909 год — налічвалася 418 жыхароў і 53 двары; меўся вінакураны завод; 1910 год — дзейнічала царкоўна-прыходская школа, для якой у гэтым годзе было пабудавана памяшканне; меліся хлебазапасны магазін і заезны дом; 1921 год — на базе царкоўна-прыходской школы была створана школа 1-й ступені, якой было перададзена нацыяналізаванае памяшканне; 1925 год — было створана садова-агародніцкае таварыства, якое аб’ядноўвала 15 гаспадарак; у школе навучалася 78 вучняў, дзейнічалі драмгурток, бібліятэка; 1930 год — быў арганізаваны калгас «Авангард» (у 1933 годзе ён аб’ядноўваў 17 гаспадарак); у вёсцы працавалі кузня і ваўначоска; 1930-я гады — пачатковая школа была ператворана ў 7-гадовую, у якой у 1936 годзе навучаліся 207 вучняў, у іх ліку 79 піянераў; да 1941 года і ў 1944—1957 гады — у вёсцы дзейнічала сельскагаспадарчая арцель (калгас) імя Будзёнага; у 1957 годзе калгас быў перайменаваны ў калгас «Запавет Леніна»Сельскохозяйственная артель (колхоз) «Завет Ленина», д. Щеглица Княжицкого сельского совета Могилёвского района Могилёвской области БССР [Электронный ресурс] // Архивы Беларуси. — Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь. — Дата доступа: 12.03.2016. — Режим доступа: http://fk.archives.gov.by/fond/42043/, свободный. — Загл. с экрана; Первичная организация Коммунистической партии Белоруссии (КПБ) сельскохозяйственной артели (колхоза) им. Будённого, д. Щеглица Княжицкого сельского совета Могилёвского района и области, БССР [Электронный ресурс] // Архивы Беларуси. — Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь. — Дата доступа: 12.03.2016. — Режим доступа: http://fk.archives.gov.by/fond/64231/, свободный. — Загл. с экрана.; 1962 год — быў пабудаваны новы будынак школыУправление и распоряжение государственным имуществом. Информационно-аналитический бюллетень. — Мн., 2009. — № 2(11). — С. 27 [Электронный ресурс] // Государственный комитет по имуществу Республики Беларусь. — Веб-сайт Госкомимущества. — Дата доступа: 12.03.2016. — Режим доступа: http://www.gki.gov.by/upload/new%20structure/press%20service/iab_(11)_2_2009.pdf , свободный. — Загл. с экрана.; 1990 год — налічвалася 162 жыхары і 76 гаспадарак; вёска ўваходзіла ў склад калгаса «Беларусь» (цэнтр — вёска Нікіцінічы), у ёй размяшчаліся вытворчая брыгада, фермы буйной рагатай жывёлы і свінагадоўчая, зернедрабільня; працавалі 8-гадовая школа і раённая вочна-завочная сярэдняя школа, бібліятэка, крама, фельчарска-акушэрскі пункт; 1990-я гады — 2005 год — вёска знаходзілася ў складзе сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Лубнішчанскі» (цэнтр — вёска Нікіцінічы); 1999 год — у вёсцы пражывала 132 жыхарыНаселённые пункты Республики Беларусь [Электронный ресурс] // Министерство по налогам и сборам Республики Беларусь. — Веб-сайт МНС РБ. — Дата доступа: 24.05.2013. — Режим доступа: http://nalog.gov.by/program/ssoato.html , свободный. — Загл. с экрана.; 2005 год — вёска разам з усім СВК «Лубнішчанскі» ўвайшла ў склад сельскагаспадарчага даччынага прадпрыемства «Авангард» (цэнтр — аграгарадок Сумарокава — Княжыцы), якое належыць Магілёўскаму аддзяленню Беларускай чыгункіПостановление Совета министров Республики Беларусь от 20.12.2004 № 1604 «О реорганизации отдельных республиканских унитарных предприятий» [Электронный ресурс] // www.levonevsky.org: Правовая библиотека. Законодательство России, Беларуси, Украины и других стран. — Веб-сайт В. С. Левоневского. — Дата доступа: 12.03.2016. — Режим доступа: http://pravo.levonevsky.org/bazaby/org507/sbor4/text3612.htm, свободный. — Загл. с экрана; Зюзькевич В. СДП «Авангард» РУП «Могилёвское отделение Белорусской железной дороги» [Электронный ресурс] // Земля и люди. Могілёвская областная агропромышленная газета. — Веб-сайт газеты. — Дата доступа: 12.03.2016. — Режим доступа: http://zil.mogved.by/content/sdp-quot-avangard-quot-rup-quot-mogilevskoe-otdelenie-belorusskoj-zheleznoj-dorogi-quot/stat , свободный. — Загл. с экрана; Сельскагаспадарчае даччынае прадпрыемства «Авангард» [Электронны рэсурс] // Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі. — Вэб-сайт БЧ. — Дата доступу: 12.03.2016. — Рэжым доступу: http://www.mogilev.rw.by/be/about/structure/subsidiaries/agricultural_subsidiary_of_the/, вольны. — Загал. з экрана; 2007 год — налічвалася 88 жыхароў і 37 гаспадарак; 2010 год — у вёсцы пражывала 67 жыхароў.
Геаграфія, планіроўка, транспарт Вёска знаходзіцца за 19 км на захад ад Магілёва і чыгуначнай станцыі Магілёў-2, за 4 км на поўдзень ад аэрапорта Магілёў.
Месціцца на раўнінным рэльефе, на ўсходняй ускраіне цячэ рака Лахвіца (правы прыток ракі Лахва, басейн ракі Дняпро), на поўдні мяжуе з гідралагічным заказнікам мясцовага значэння «Карніца, Пільцы»Природно-заповедный фонд Могилёвской области местного значения. Могилёвский район // Особо охраняемые природные территории Могилёвской области / Под. ред. Д. Г. Груммо и др. — Могилёв, 1999. — С. 87—88; Заказники местного значения [Электронный ресурс] // Национальное кадастровое агентство. — Веб-сайт ГУП «Национальное кадастровое агентство». — Дата доступа: 12.03.2016. — Режим доступа: http://nca.by/rus/geosystem/partition/preserves/ , свободный. — Загл. с экрана..
Планіровачна складаецца з працяглай, ламанага абрысу вуліцы з завулкамі, арыентаванай з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, забудаванай двухбакова, шчыльна, традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. На паўднёвай ускраіне — гаспадарчы сектар.
Назвы вуліц і завулкаў: вул. Ураджайная, вул. Школьная, вул. Паўднёвая, завул. Паркавы, 1-й завул. Паркавы, 2-гі завул. Паркавы.