Вало́кі (, ) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Пашкаўскага сельсавета. Чыгуначная станцыя на лініі Магілёў — Орша. Размешчана за 18 км на поўнач ад Магілёва. Рэльеф раўнінны. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Купёлы і далей па шашы Шклоў — Магілёў.
Гісторыя Вёска заснавана ў пачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак. У сакавіку 1924 года ў выніку першага ўзбуйнення БССР увайшла ў склад Беларусі, з 17 ліпеня 1924 года ў Магілёўскім раёне Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1926 годзе хутары. З 1928 года дзейнічала сыраробная арцель. У 1932 годзе арганізаваны калгас «1 Мая», які ў той час меў 339 га зямлі і аб’ядноўваў у 1933 годзе 7 гаспадарак.
У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1990 годзе ў складзе калгаса «Зара» (цэнтр — в. Рэчкі 1), працаваў магазін.
Планіроўка Планіровачна складаецца з 2 прамалінейных паралельных вуліц, арыентаваных з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і злучаных завулкамі. Забудавана двухбакова, няшчыльна традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Будынак чыгуначнай станцыі размешчаны адасоблена, каля чыгункі.
Насельніцтва XX стагоддзе: 1926 — 13 двароў, 68 жыхароў. 1990 — 57 гаспадарак, 135 жыхароў. XXI стагоддзе: 2007 — 37 гаспадарак, 58 жыхароў.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Пашкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Магілёўскага раёна