Баро́к (, ) — былая вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіла ў склад Семукацкага сельсавета. Размешчана за 35 км на паўднёвы ўсход ад Магілёва, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Вендрыж на лініі Магілёў—Асіповічы. Рэльеф раўнінны. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Вендараж і далей па шашы Магілёў—Бабруйск.
Гісторыя
Пад уладай Расійскай імперыі У 1857 годзе ў Расійскай імперыі, вёска ў Быхаўскім павеце, уласнасць памешчыка. Паводле перапісу 1897 года ў Гарадзішчанскай воласці Быхаўскага павета Магілёўскай губерні. Побач быў фальварак.
У 1909 годзе меўся вадзяны млын.
Найноўшы час 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР, з 20 жніўня 1924 года ў Вялікабялевіцкім сельсавеце Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці, з 16 ліпеня 1954 года ў Семукацкім, з 22 ліпеня 1960 года ў ВендаражскімРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26., з 4 чэрвеня 1965 года зноў у СемукацкімРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105). сельсаветах. У 1925 годзе створана сыраварна-масларобная арцель (20 гаспадарак), дзейнічаў млын. У 1930-я г. вяскоўцы ўступілі ў калгас.
У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Каля вёскі ў 1943 годзе партызаны разграмілі карны атрад акупантаў. У 1990 годзе ў складзе саўгаса «Бялевічы» (цэнтр — в. Вялікія Бялевічы).
Ліквідавана 5 жніўня 2010 года«Об упразднении сельского населенного пункта деревня Борок». Решение Могилевского районного Совета депутатов от 5 августа 2010 г. № 4-6 .
Планіроўка Традыцыйная драўляная сялянская сядзіба з гаспадарчымі пабудовамі пастаўлена каля прасёлачнай дарогі.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 23 двары, 195 жыхароў; у фальварку — 4 двары, 5 жыхароў. XX стагоддзе: 1909 — 30 двароў, 249 жыхароў; у фальварку — 1 двор, 7 жыхароў. 1990 — 1 гаспадарка, 1 жыхар.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі