Сафі́йск. Сустракаецца таксама варыянт Сафе́йск (, ) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Сухарэўскага сельсавета.

Геаграфічнае становішча Знаходзіцца за 28 кіламетраў на ўсход ад Магілёва, 23 кіламетры ад чыгуначнай станцыі Лупалава на лініі Магілёў—Крычаў. Рэльеф раўнінны. Транспартная сувязь па шашы Магілёў—Мсціслаў.

Гісторыя

У складзе Расійскай імперыі Вёска заснавана ў 19 стагоддзі ў Расійскай імперыі ў сувязі с перасяленнем сюды сялян з Ковенскай і Віленскай губерняў. Памешчык тут меў у 1878 годзе 1801 дзесяціну зямлі.

Паводле перапісу 1897 г. вёска (34 двары, 221 жыхар) у Гладкаўскай воласці Чавускага павета Магілёўскай губерні. У 1909 г. 36 двароў, 200 жыхароў.

У 1916 г. адкрыта земская школа, якая размясцілася ў наёмным памяшканні.

Найноўшы час На базе земскай створана працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1925 г. было 53 вучні з вёсак Сафійск, Малыя Сухары, Сухары, Бушкава, Кіркоры, пасёлка Пласкоў і хутара Паплавы.

З 20 жніўня 1924 г. ў Сухарэўскім сельсавеце Лупалаўскага раёна Магілеўскай акругі (да 26 ліпеня 1930 г.), з 2 сакавіка 1931 г. Чавускага раёна, з 20 лютага 1938 г. ў Магілеўскай вобласці.

У 1926 г. 57 двароў, 352 жыхары.

Вясной 1928 г. арганізаваны калгас, працавала кузня. Калгас атрымаў з Амерыкі ад літоўцаў-эмігрантаў падарунак — трактар.

У 1936 г. ў пачатковай школе было 118 вучняў, дзейнічала бібліятэка.

Перад Вялікай Айчыннай вайной 89 дамоў, 240 чалавек.НАРБ. Ф.1440. Оп.3. Д.767. Л.222; ГАМОГ. Ф.1894. Оп.1. Д.5. Л.30.

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. па 27 чэрвеня 1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Падчас акупацыі разбурана 18 дамоў, забіт 1 чалавек.

З 22 студзеня 1965 г. ў Магілеўскім раёне.

У 1990 г. 32 гаспадаркі, 55 жыхароў, у складзе калгаса «Камуністычны маніфэст» (цэнтр — вёска Сухары). Размяшчалася ферма буйной рагатай жывёлы, працавала 8-гадовая школа.

У 2009 г. — 18 чалавек.

Планіроўка Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход уздоўж шашы. На паўднёвай ускраіне — гаспадарчы сектар.

Насельніцтва

1897 год — 34 двары, 221 чалавек 1909 год — 36 двароў, 200 чалавек 1926 год — 37 двароў, 352 чалавек 1940 год — 89 дамоў, 240 чалавек 1990 год — 32 двары, 55 чалавек 2009 год — 18 чалавек

Вядомыя асобы Вікенцій Іосіфавіч Скардзіс (Вінцас Скарджус) (1897—1967) — гісторык, публіцыст, паэт.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Сухарэўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Магілёўскага раёна