Аўстра-Венгрыя (, ) — дуалістычная манархія і шматнацыянальная дзяржава ў Цэнтральнай Еўропе, якая існавала ў 1867—1918. Найбуйнейшая дзяржава Еўропы свайго часу (акрамя Расійскай імперыі).

Назва Афіцыйна дзяржава мела назву Каралеўства і землі, прадстаўленыя ў Рэйхсраце, і землі венгерскай кароны Св. Іштвана, аднак фактычна больш распаўсюджанымі поўнымі назвамі былі Аўстра-Венгерская манархія, Аўстра-Венгерская імперыя, Дунайская манархія або Дуалістычная манархія. Для вызначэння органаў дзяржаўнай улады выкарыстоўваўся прыметнік K. und k. або k. u. k. — kaiserlich und königlich, імператарскі і каралеўскі. Вымаўленне скарачэння прывяло да з'яўлення сярод шматнацыянальнага народа дзяржавы жартоўных назваў Кук-імперыя і Каканія.

Межы Аўстра-Венгрыя межавала: На поўначы — з Саксоніяй, Прусіяй і Расіяй; На ўсходзе — з Румыніяй і Расіяй; На поўдні — з Румыніяй, Сербіяй, Турцыяй, Чарнагорыяй і Італіяй і абмывалася Адрыятычным морам; На захадзе — з Італіяй, Швейцарыяй, Ліхтэнштэйнам і Баварыяй. З 1871 года Саксонія, Прусія і Баварыя — у складзе Германскай імперыі.

Адміністрацыйны падзел Дуалістычная дзяржава Аўстра-Венгрыя складалася з дзвюх частак: Цыслейтанія (аўстрыйская частка), пад уладай кайзера і Рэйхсрата — землі, населеныя немцамі, чэхамі, славакамі, украінцамі, славенцамі і палякамі, Транслейтанія (венгерская частка), пад уладай венгерскага караля і будапешцкага Парламента — землі, дзе жылі венгры, румыны і харваты. Пры гэтым, пасады і кайзера, і караля займала адна асоба, якая і была аўстра-венгерскім імператарам. Імперскім намеснікам у Аўстрыі быў міністр-прэзідэнт, а ў Венгрыі - прэм’ер-міністр. Анексаваная ў 1908 годзе Боснія кіравалася асобна і не падпадала пад гэты падзел.

Гісторыя Аўстра-Венгрыя з’явілася ў 1867 годзе ў выніку двухбаковага дагавора, які рэфармаваў Аўстрыйскую імперыю (якая, у сваю чаргу, была створана ў 1804 годзе).

У замежнапалітычным стаўленні Аўстра-Венгрыя ўваходзіла ў Саюз трох імператараў з Германіяй і Расіяй, затым у Траісты саюз з Германіяй і Італіяй. У 1914 годзе ў складзе блока Цэнтральных дзяржаў (Германія, Турцыя, пазней таксама Балгарыя) уступіла ў Першую сусветную вайну.

Забойства Гаўрылам Прынцыпам («Млада Босна») эрцгерцага ў Сараева паслужыла падставай для развязвання Аўстра-Венгрыяй вайны супраць Сербіі, што непазбежна вяло да канфлікту з Расійскай імперыяй, якая заключыла з апошняй абарончы саюз.

Узброеныя сілы

Распад

Паражэнне ў вайне прывяло да распаду імперыі: Нямецкамоўныя землі Аўстрыі абвясцілі сябе рэспублікай. Парламент Венгрыі скасаваў унію з Аўстрыяй і абвясціў незалежнасць краіны. Чэшскія землі і Славакія ўтварылі новую незалежную дзяржаву — Чэхаславакію. На тэрыторыях, заселеных паўднёвымі славянамі была ўтворана Дзяржава славенцаў, харватаў і сербаў. Кракаўская зямля і тэрыторыі з пераважным украінскім насельніцтвам (вядомыя ў складзе Аўстра-Венгрыі як Галіцыя) адышлі да яшчэ адной новай дзяржавы — Польшчы. Трыест, паўднёвая частка Ціроля, а некалькі пазней і Фіуме (Рыека) былі анексіраванны Італіяй. Трансільванія і Букавіна ўвайшлі ў склад Румыніі.

Гл. таксама Аўстра-венгерскі дагавор Аўстраславізм Спасылкі

Катэгорыя:Канфедэрацыі Катэгорыя:Дзяржавы ў гісторыі Аўстрыі Катэгорыя:Дзяржавы ў гісторыі Венгрыі Катэгорыя:Дуалістычныя манархіі