Шэ́йкі (, ) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Ходасаўскага сельсавета.
Гісторыя У 1897 годзе ваколіца ў Доўгавіцкай воласці Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай губерні.
Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 годзе. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Прагрэс», які ў 1932 годзе аб'ядноўвае 33 гаспадаркі і меў 403 га ворыва, абслугоўвала яго Ходасаўская МТС імя Тэльмана. У вёсцы працавалі льнозавод, ваўначоска, кузня па рамонце сельгасінвентара.
У Вялікую Айчынную вайну ад 14 ліпеня 1941 г. да 28 верасня 1943 г. вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Да 18 лістапада 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Мазалаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 лістапада 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159)..
Станам на 2016 год у складзе Мсціслаўскага «Райаграпрамтэхзабеспячэння».
Насельніцтва 1897 год — 9 двароў, 41 жыхар 1909 год — 9 двароў, 56 жыхароў. 2012-2013 гады—8 жыхароў 2014-2015 гады—7 жыхароў 2016 год—6 жыхароў
Аднавяскоўцы загінулыя ў ВАВ Фёдар Іванавіч Абакановіч (нар. 1910), у Чырвонай Арміі з 1941, рад., загінуў у снежні 1943. Аркадзій Афанасьевіч Аркадзьеў, рад. Пётр Іванавіч Бязводзіцкі, н. 1909, у Чырвонай Арміі з 1941, прапаў без вестак. Уладзімір Дзмітрыевіч Валюжаніч, н. 1926, у Чырвонай Арміі з 1944, рад., прапаў без вестак. Ягор Іосіфавіч Віткоўскі, н. 1909, у Чырвонай Арміі з 1941, рад., загінуў у снежні 1943. Аркадзій Сямёнавіч Ганчароў, н. 1922, у Чырвонай Арміі з 1941, рад., загінуў 28. 12. 1943, пахаваны ў Комі АССР (Расія). Лазар Ісаевіч Грышчанкаў, н. 1904, у Чырвонай Арміі з 1941, рад., прапаў без вестак. Аляксандр Мікалаевіч Даніловіч, н. 1925, у Чырвонай Арміі з 1943, рад., прапаў без вестак. Іван Васільевіч Дарожкін, н. 1919, у Чырвонай Арміі з 1939, рад., прапаў без вестак. Дзмітрый Іванавіч Зіноўеў, лейт., загінуў у чэрвені 1941. Іван Раманавіч Івашкоў, н. 1903, у Чырвонай Арміі з 1941, рад., прапаў без вестак. Дзмітрый Іванавіч Касалапаў, н. 1920, у Чырвонай Арміі з 1939, рад. 113-га тб, загінуў 03. 09 .1942, пахаваны ў в. Воласава Ульянаўскага р-на Арлоўскай вобл. (Расія). Іван Кірылавіч Кірыенка, н. 1910, у Чырвонай Арміі з 1941, рад., загінуў у студзені 1944. Аляксандр Дзмітрыевіч Новікаў, н. 1923, у Чырвонай Арміі з 1943, рад., загінуў у снежні 1943. Уладзімір Міхайлавіч Пырх, н. 1910, у Чырвонай Арміі з 1941, рад., прапаў без вестак. Максім Палікарпавіч Пятроў, н. 1902, у Чырвонай Арміі з 1941, рад., прапаў без вестак. Аркадзій Іванавіч Пячкоўскі, н. 1902, у Чырвонай Арміі з 1941, рад., прапаў без вестак. Аляксандр Яфімавіч Рыжаеўскі, н. 1914, у Чырвонай Арміі з 1943, рад., памер ад ран 25.02.1945, пахаваны у Латвіі. Рыгор Сяргеевіч Рыжаеўскі, н. 1912, у Чырвонай Арміі з 1941, рад.прапаў без вестак. Васілій Пятровіч Сергіенка, н. 1920, у Чырвонай Арміі з 1940, рад., загінуў у верасні 1944. Віктар Васільевіч Скугараў, н. 1909, у Чырвонай Арміі з 1943, рад.174-ай сд 31-ай Арміі, загінуў 07.08.1944, пахаваны у Карэліі (Расія). Аляксандр Віктаравіч Шэйка, н. 1909, у Чырвонай Арміі з 1941, рад., прапаў без вестак. Міхаіл Антонавіч Шэйка, н. 1919, у Чырвонай Арміі з 1941, 24-ай гв.сд, загінуў 09.01.1943, пахаваны у Растоўскай вобл. (Расія).
Галерэя
Крыніцы
Літаратура «Памяць»: Мсціслаўскі раён. — Мн.: «Полымя», 1999.
Спасылкі
Катэгорыя:Ходасаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мсціслаўскага раёна