Чарня́ўка (, ) — вёска ў Беларусі, у Хоцімскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Бярозкаўскага сельсавета.

Да 5 снежня 2011 года вёска ўваходзіла ў склад Чарняўскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 5 декабря 2011 г. № 12-15 .

Знаходзіцца за 24 км у напрамку на захад ад гарадскога пасёлка Хоцімск, за 177 км ад Магілёва, на рацэ Еленка.

У 1852—1862 гадах у вёсцы дзейнічала цукровая мануфактура.

Насельніцтва 2003 год — 215 жыхароў у 100 дварах.

Ваядомыя ўраджэнцы і жыхары Якаў Ягоравіч Сусько (1917—2002) — ваенны лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, дыпламат, Герой Савецкага Саюза.

Памятныя мясціны Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.

Крыніцы

Літаратура  — С. 242.

Спасылкі

Катэгорыя:Бярозкаўскі сельсавет (Хоцімскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Хоцімскага раёна