Анто́наўка (, ) — вёска ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Гарбавіцкага сельсавета.

Геаграфія Вёска знаходзіцца за 9 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Чавусы, за 50 км ад Магілёва, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Чавусы.

Гісторыя У 1673 годзе згадваецца як вёска ў Аршанскім павеце ВКЛНГАБ у Мінску, ф. 1817, воп. 1, спр. 37, с. 744.

У 1924—1927 гадах цэнтр Антонаўскага сельсавета.

Насельніцтва 1995 год — 520 жыхароў, 152 двары.

Памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў, загінуўшых у Вялікую Айчынную вайну

Крыніцы

Літаратура

Ліст карты N-36-74. Выданне 1982 г. Стан мясцовасці на 1974 г.

Спасылкі

Катэгорыя:Гарбавіцкі сельсавет (Чавускі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Чавускага раёна