Таталітары́зм (усеўладдзе;  — увесь) — дзяржаўны лад, пры якім пануючыя вярхі цалкам падпарадкуюць жыццё грамадства сваёй уладзе. Асноўныя рысы: манапалізаванне ўлады адной палітычнай партыяй і безумоўная ўлада яе правадыра, усеахопнае кіраванне дзяржавы ўсімі галінамі грамадскага жыцця, апора ўрада на і безмаёмныя слаі насельніцтва, шырокае выкарыстанне гвалту і запалохвання ў якасці сродкаў захавання і ўмацавання ўсеўладнага ўрада, ваенізаванне гаспадаркі і грамадскага жыцця, адхіленне большасці насельніцтва ад удзелу ва ўтварэнні і дзейнасці дзяржаўных і грамадзянскіх устаноў, забарона дзейнасці скіраваных на народаўладдзе ўстаноў і здушэнне супраціву, панаванне агульнай для ўсіх утапічнай ідэалогіі з абгрунтаваннем патрэбы ва ўсеўладным урадзе нібыта ў якасці сродку перабудовы грамадства дзеля ўсеагульнага дабра і лепшай будучыні.

Вытокі панятку ў вучэнні пра цэласнасць у XIX стагоддзя. Крытыкі фашысцкага ўраду Італіі і надалі тэрміну ў 1920-я гады грамадзянскую накіраванасць. Тэарэтыкі фашызму і (Італія), Эрнст Юнгер і (Германія) выкарыстоўвалі паняцце для абгрунтавання патрэбы ў фашысцкім усеўладным урадзе, усеўладнай дыктатуры, усеўладнай дзяржаве, усеахопнай і ўсеахопным мабілізаванні. У 1930—1940-я гады прадстаўнікі распрацоўвалі аглядна-крытычнае тлумачэнне панятку ў якасці грамадскай прылады захавання ўлады ў руках правадыра, усеахопнага панавання ваеннага ўрада і здушэння супраціву, шырокага запалохвання і поўнага бяспраўя асобы (Тэадор Адорна, Герберт Маркузэ і Эрых Фром). У 1950—1980-я гады аналітычны паняцце выкарыстоўваўся для асуджэння камуністычнага дзяржаўнага ладу (Ганна Арэнт, Збігнеў Бжазінскі і ).

Літаратура

, ISBN 978-2-244-01119-7 (т. 4).

Спасылкі

Катэгорыя:Формы дзяржавы Катэгорыя:Паліталогія Катэгорыя:Палітычныя рэжымы Катэгорыя:Ідэалагічныя клішэ