Парыжская мірная канферэнцыя (29 ліпеня — 15 кастрычніка 1946) завяршылася падпісаннем Парыжскіх мірных дагавораў 10 лютага 1947. Пераможныя Саюзнікі (СССР, ЗША, Вялікабрытанія і Францыя) вялі перамовы з Італіяй, Румыніяй, Венгрыяй, Балгарыяй і Фінляндыяй.

thumb|right|Канадскія прадстаўнікі на Парыжскай мірнай канферэнцыі, Люксембургскі палац. (Злева направа) Норман Робертсан, высокашаноўны Уільям Лаян Макензі Кінг, шаноўны Брук Клакстан, Арнальд Хіні

Дагаворы дазволілі Італіі, Румыніі, Венгрыі, Балгарыі і Фінляндыі вярнуць сабе права суверэнных дзяржаў у міжнародных адносінах і стаць членамі ААН.

Палажэнні дагавораў тычыліся ваенных рэпарацый, абавязацельстваў у адносінах да правоў нацыянальных меншасцей і тэрытарыяльных змен, уключаючы канец Італьянскай каланіяльнай імперыі ў Афрыцы і змяненне італа-югаслаўскай, венгра-славацкай, румына-венгерскай, савецка-румынскай, балгара-румынскай, франка-італьянскай і савецка-фінскай граніц.

Палітычныя палажэнні прадугледжвалі, што бакі павінны «прыняць усе неабходныя меры дзеля забеспячэння ўсіх асоб пад сваёй юрысдыкцыяй, нягледзячы на расу, пол, мову і рэлігію, правамі чалавека і асноўных свабод, уключаючы свабоду слова, друку і выдання, веравызнання, палітычных перакананняў і грамадскіх сходаў.»

Грамадзяне, у ваенны час задзейнічаныя ў партызанскім руху краін-саюзнікаў, не падвергліся пакаранню. Кожны ўрад распачаў меры па прадухіленні адраджэння фашысцкіх арганізацый або іншай «палітычнай, ваеннай ці напаўваеннай, якая стваіць мэтай пазбавіць людзей іх дэмакратычных правоў».

Асабліва ў Фінляндыі рэпарацыі і прадыктаваная змяненн граніц было ўспрынята як вялікая несправядлівасць і здрада заходніх краін пасля сімпатыі, якую прадэманстраваў Фінляндыі Захад падчас распачатай СССР Зімовай вайны 1939—1940 гадоў. Тым не менш, гэта сімпатыя сышла на нішто з-за фінскага супрацоўніцтва з нацысцкай Германіяй падчас Савецка-фінскай вайны 1941—1944 гадоў. Тады Фінляндыя не толькі вярнула тэрыторыі, страчаныя па Маскоўскім мірным дагаворы 1940, але таксама працягнула наступ углыб СССР, заняла шырокую паласу савецкай тэрыторыі. Гэта вымусіла Вялікабрытанію абвясціць вайну Фінляндыі ў лістападзе 1941 года, яшчэ больш саслабіўшы палітычную падтрымку Захаду гэтай краіне. Набыццё СССР фінскіх тэрыторый было абумоўлена Маскоўскім перамір'ем ад 19 верасня 1944 і прывяло да павелічэння набыццяў паводле Маскоўскага мірнага дагавора 1940, які завяршыў Зімовую вайну.

Ваенныя рэпарацыі Праблема ваенных рэпарацый апынулася адной з самых складаных з тых, што ўзніклі пры выпрацоўцы паваенных умоў. СССР — краіна, найбольш спустошаная вайной — патрабаваў максімальна дапушчальных сум з усіх пераможаных краін, за выключэннем Балгарыі.

Падчас перамоў, урад Грэцыі пры падтрымцы з боку Вялікабрытаніі высунула патрабаванне выплаціць 1 млрд. долараў ЗША ў якасці кампенсацыі за акупацыю грэчаскіх тэрыторый у перыяд Другой Сусветнай вайны, але ўрад Народнай Рэспублікі Балгарыя пры падтрымцы з боку СССР, адхіліў гэтыя патрабаванніОсвободительная миссия советских вооружённых сил на Балканах / отв. ред. д. ист. н. А.Г. Хорьков. М., "Наука", 1989. стр.160. У адпаведнасці з мірным дагаворам, Балгарыя была абавязана выплачваць рэпарацыі ў памеры 70 млн. долараў ЗША на працягу 8 гадоўБолгария // Большая Советская Энциклопедия. / редколл., гл. ред. Б. А. Введенский. 2-е изд. том 5. М., Государственное научное издательство «Большая Советская энциклопедия», 1950. стр.424.

У выпадках Румыніі і Венгрыі, умовы рэпарацый, абумоўленыя ў адпаведных перамір'ях, былі адносна высокія і не пераглядаліся.

Ваенныя рэпарацыі ў коштах 1938 года: $360 000 000 ад Італіі: $125 000 000 — СФРЮ; $105 000 000 — Грэцыі; $100 000 000 — СССР; $25 000 000 — Эфіопіі; $5 000 000 — Албаніі. $300 000 000 ад Фінляндыі Савецкаму Саюзу; $300 000 000 ад Венгрыі: $200 000 000 — СССР; $100 000 000 — Чэхаславакіі і СФРЮ. $300 000 000 ад Румыніі Савецкаму Саюзу; $70 000 000 ад Балгарыі: $45 000 000 — Грэцыі; $25 000 000 — СФРЮ.

Распад СССР не прывёў да якіх-небудзь афіцыйных пераглядаў Парыжскіх мірных дагавораў.

Гл. таксама Парыжскі мірны дагавор з Венгрыяй, 1947 Парыжскі мірны дагавор з Фінляндыяй, 1947

Спасылкі United States Department of State Foreign relations of the United States, 1946. Paris Peace Conference Proceedings United States Department of State Foreign relations of the United States, 1946. Paris Peace Conference Documents Australian treaty series 1948 (full text of the treaties). «Paris-WWII Peace Conference-1946: Settling Romania’s Western Frontiers» , at the Honorary Consulate of Romania in Boston, has pictures of the Romanian delegation

Катэгорыя:Дагаворы Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Балгарыі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Грэцыі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Румыніі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Італіі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы СССР Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Фінляндыі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Венгрыі Катэгорыя:Мірныя дагаворы Катэгорыя:1947 год у СССР Катэгорыя:1947 год у Балгарыі Катэгорыя:1947 год у Грэцыі Катэгорыя:1947 год у Румыніі Катэгорыя:1947 год у Італіі Катэгорыя:1947 год у Фінляндыі Катэгорыя:1947 год у Венгрыі Катэгорыя:Падзеі 10 лютага Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы аб тэрытарыяльных зменах Катэгорыя:Дагаворы паводле алфавіта Катэгорыя:Змена тэрыторыі Балгарыі Катэгорыя:Змена тэрыторыі Венгрыі Катэгорыя:Змена тэрыторыі Грэцыі Катэгорыя:Змена тэрыторыі Італіі Катэгорыя:Змена тэрыторыі Румыніі Катэгорыя:Змена тэрыторыі СССР Катэгорыя:Змена тэрыторыі Фінляндыі Катэгорыя:Змена тэрыторыі Францыі