Дапаможная адзінка гміны () — у сучаснай Польшчы лакальная суполка самакіравання. Дапаможнымі адзінкамі гмін яўляюцца солтыствы (), раёны () і іншыя, нават гарады ()Art. 5 ust. 1 ustawy z dnia 8 marca 1990 r. o samorządzie gminnym (Dz. U. z 2001 r. Nr 142, poz. 1591 z późn. zm.) . Спосабы стварэння, аб'яднання, падзелу і ліквідацыі гэтых адзінак рэгулюе статут кожнай гміныArt. 5 ust. 3 ustawy z dnia 8 marca 1990 r. o samorządzie gminnym (Dz. U. z 2001 r. Nr 142, poz. 1591 z późn. zm.) .

Тэрыторыі Агульнадзяржаўнае права не вызначае, якую тэрыторыю можа ахопліваць дапаможная адзінка гміны. Таму яна можа, паводле рашэння мясцовых уладаў, ахопліваць частку населенага пункта, дакладна адзін населены пункт або два і больш населеныя пункты. Звычайна, але не заўсёды, солтыства ахоплівае вёскі або іх часткі, а раёны ствараюць у гарадах. Часам аднак наадварот, солтыствы ствараюць у гарадах. Агульнадзяржаўнае права не забараняе гэтакай практыкі.

Дапаможная адзінка гміны можа таксама дзяліцца на дапаможныя адзінкі ніжняга парадкуArt. 35 ust. 2 ustawy z dnia 8 marca 1990 r. o samorządzie gminnym (Dz. U. z 2001 r. Nr 142, poz. 1591 z późn. zm.) .

Утварэнне Дапаможную адзінку гміны можа стварыць (гэта не з'яўляецца абавязковым) выключна рада гміны ў форме ўхвалы, абавязкова пасля кансультацыяў з жыхарамі або па іх ініцыятывеArt. 5 ust. 2 ustawy z dnia 8 marca 1990 r. o samorządzie gminnym (Dz. U. z 2001 r. Nr 142, poz. 1591 z późn. zm.) . Рада гміны надае дапаможнай адзінцы статут, у якім вызначае яе назву, тэрыторыі, арганізацыю і задачы органаў, формы кантролі і дазору над яе дзейнасцюArt. 35 ust. 3 ustawy z dnia 8 marca 1990 r. o samorządzie gminnym (Dz. U. z 2001 r. Nr 142, poz. 1591 z późn. zm.) .

Органы і кампэтэнцыі Дапаможныя адзінкі гміны маюць свае органы. У солтыстве заканадаўчым органам яўляецца пасяджэнне жыхароў, а выканаўчым — солтыс. Дзейнасць солтыса падтрымлівае рада солтыстваArt. 36 ust. 1 ustawy z dnia 8 marca 1990 r. o samorządzie gminnym (Dz. U. z 2001 r. Nr 142, poz. 1591 z późn. zm.) . Рада солтыства і солтыс назначаюцца жыхарамі солтыства ў таемных выбарахArt. 36 ust. 2 ustawy z dnia 8 marca 1990 r. o samorządzie gminnym (Dz. U. z 2001 r. Nr 142, poz. 1591 z późn. zm.) . У раёнах органам заканадаўчым звычайна яўляецца радаArt. 37 ust. 1 ustawy z dnia 8 marca 1990 r. o samorządzie gminnym (Dz. U. z 2001 r. Nr 142, poz. 1591 z późn. zm.) (магчымае таксама пасяджэнне жыхароў замест радыArt. 37 ust. 4 ustawy z dnia 8 marca 1990 r. o samorządzie gminnym (Dz. U. z 2001 r. Nr 142, poz. 1591 z późn. zm.) ), а выканаўчым — упраўленне з намеснікам на чалеArt. 37 ust. 2 ustawy z dnia 8 marca 1990 r. o samorządzie gminnym (Dz. U. z 2001 r. Nr 142, poz. 1591 z późn. zm.) . Раду раёнаў выбіраюць жыхары ў сакрэтных выбарахArt. 37 ust. 4 w zw. z art. 36 ust. 2 ustawy z dnia 8 marca 1990 r. o samorządzie gminnym (Dz. U. z 2001 r. Nr 142, poz. 1591 z późn. zm.) .

Солтыс (адпаведна таксама намеснік упраўлення раёна) можа ўдзельнічаць у якасці аглядаючага ў пасяджэннях рады гміныArt. 37a ustawy z dnia 8 marca 1990 r. o samorządzie gminnym (Dz. U. z 2001 r. Nr 142, poz. 1591 z późn. zm.) .

Рада гміны можа прызначаць солтысам (намеснікам упраўлення раёнаў), членам упраўлення раёнаў, членам рады солтыства камісійныя (грашовыя ўзнагароджанні)Art. 37b ustawy z dnia 8 marca 1990 r. o samorządzie gminnym (Dz. U. z 2001 r. Nr 142, poz. 1591 z późn. zm.) .

З 2009 года солтыствы (гэта не тычыцца іншых дапаможных адзінак гмін) могуць карыстацца сродкамі з адмысловага фонду солтыстваUstawa z dnia 20 lutego 2009 r. o funduszu sołeckim (Dz. U. Nr 52, poz. 420 z późn. zm) .

Катэгорыя:Адміністрацыйны падзел Польшчы Катэгорыя:Мясцовае самакіраванне ў Польшчы