Сакало́ўка (, ) — аграгарадок у Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Язёрскага сельсавета.
Да 18 лютага 1972 года вёска ўваходзіла ў склад Сормаўскага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346)..
Геаграфія Знаходзіцца за 15 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Чэрыкаў, за 92 км ад Магілёва, за 47 км ад чыгуначнай станцыі Крычаў, за 2 км ад аўтамабільнай дарогі , каля правага берага ракі Лобчанка.
Насельніцтва 2001 год — 464 жыхары, 145 двароў.
Помнікі гісторыі і культуры Будынак былой паштовай станцыі (сярэдзіна ХІХ стагоддзя) — Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Вядомыя ўраджэнцы Лаўрэнцій Васілевіч Дземянкоў (1918—1993) — Герой Савецкага Саюза (1944).
Крыніцы
Літаратура
Ліст карты N-36-87. Выданне 1982 года.
Спасылкі
Катэгорыя:Язёрскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Чэрыкаўскага раёна