Рэспубліка Паўночная Македонія (), да 2019 года Рэспубліка Македонія () — заходне-балканская дзяржава. Мяжуе з Косава на паўночным захадзе, Сербіяй на поўначы, Балгарыяй на ўсходзе, Грэцыяй на поўдні і Албаніяй на захадзе. Выхаду да мора не мае.
Тэрыторыя краіны складае каля траціны больш буйнога геаграфічнага рэгіёна Македоніі, які таксама ўключае ў сябе часткі Грэцыі, Балгарыі і Албаніі.
Адна з дзяржаў-пераемніц былой Югаславіі, незалежнасць ад якой абвясціла ў 1991 годзе. У 1993 годзе дзяржава стала членам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
Паводле перапісу 2014 года насельніцтва Паўночнай Македоніі складае болей за 2 млн жыхароў, з якіх 500 тысяч жыве ў сталіцы краіны — Скоп’і. Македонцы складаюць каля 64 % ад агульнай колькасці насельніцтва краіны. Апроч іх, у Паўночнай Македоніі жыве вялікая этнічная меншасць албанцаў (25 %) і іншыя невялікія меншасці, што прыводзіць да канфліктаў на этнічнай глебе, асабліва паміж македонцамі і албанцамі.
Паўночная Македонія мае адну з самых слабых эканомік у Еўропе і знаходзіцца ў працэсе эканамічнай і палітычнай трансфармацыі. Краіна змагаецца з высокім узроўнем беспрацоўя, слабай інфраструктурай і адсутнасцю інвестыцый. Дзяржава з’яўляецца сябрам ААН, Цэнтральна-Еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю, Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, Савета Еўропы, Сусветнай гандлёвай арганізацыі, Міжнароднага валютнага фонду і Сусветнага банку, а таксама НАТА, з 2005 года з’яўляецца афіцыйным кандыдатам на членства ў Еўрапейскім Саюзе.
Македонія ўключае ў сябе больш за 50 азёр і 16 гор, вышыня якіх перавышае 2000 метраў.
Назва Рэспубліка Македонія з часоў распаду Югаславіі вяла спрэчку з Грэцыяй пра сваю назву. Па патрабаванні Грэцыі Рэспубліка Македонія была прынята ў ААН у 1993 годзе пад назвай Былая югаслаўская Рэспубліка Македонія (БЮРМ). Грэцыя настойвала на тым, каб назва Македонія была зменена, каб пазбегнуць блытаніны з грэчаскай правінцыяй — гістарычнай вобласцю Македонія, якая мяжуе з аднайменнай незалежнай рэспублікайnashaniva.by. Больш за дваццаць гадоў ішла спрэчка, Грэцыя дабівалася неабходнасці змянення назвы краіны-суседкі і выступала супраць яе ўступлення ў Еўрасаюз і НАТА. 17 чэрвеня 2018 года Грэцыя і Рэспубліка Македонія падпісалі пагадненне аб перайменаванні былой югаслаўскай рэспублікі ў Рэспубліку Паўночная Македоніяblr.belta.by. 11 студзеня 2019 года македонскія парламентарыі ўхвалілі ўнясенне адпаведных паправак у Канстытуцыю.
Гісторыя
Тэрыторыя сучаснай Паўночнай Македоніі ў розныя гістарычныя перыяды належала розным дзяржавам і імперыям — Паёніі, Старажытнай Македоніі (чыю назву ўспадкаваў увесь геаграфічны рэгіён), Рымскай і Візантыйскай імперыям, сярэднявечнаму Балгарскаму царству, Сербскаму царству, Асманскай імперыі. У 864, калі тэрыторыя знаходзілася ў складзе Балгарскага царства, хрысціянства было прынята дзяржаўнай рэлігіяй. Сучасныя македонцы этнічна блізкія да балгараў. У XIV ст. гэтыя землі былі заваяваныя Асманскай імперыяй.
У 1878 Расія вызваліла Балгарыю і заключыла з Турцыяй Сан-Стэфанскі мір, паводле якога з’яўлялася дзяржава Балгарыя, а часткі Македоніі, населеныя паўднёвымі славянамі, уваходзілі ў межы Балгарыі. Аднак гэта было нявыгадна вялікім сілам у Еўропе і за Сан-Стэфанскай дамовай рушыла ўслед Берлінская, разрэзаўшая Балгарыю на дзве часткі — Княства Балгарыя і Усходнюю Румелію. Македонія з яе паўднёваславянскім насельніцтвам ізноў перайшла да турак.
У 1912 пачалася першая Балканская вайна. Балгарскія і саюзныя балканскія хрысціянскія войскі разграмілі Турцыю і Македонія ізноў стала балгарскай. Аднак амаль адразу жа пачалася вайна паміж саюзнікамі — Балгарыяй і астатнімі балканскімі хрысціянскімі народамі, у выніку якой Балгарыя страціла Македонію.
У выніку Балканскіх войн 1912 і 1913 і падзення Асманскай імперыі Македонія была падзеленая паміж Сербіяй пад назвай Južna Srbija («Паўднёвая Сербія»), Грэцыяй (Эгейская Македонія) і Балгарыяй (Пірынскі край). Пасля Першай сусветнай вайны Сербія ўступіла ў ізноў створанае Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў. У 1929 каралеўства атрымала новае імя — Югаславія і было падзелена на правінцыі — бановіны. Тэрыторыя сучаснай Рэспублікі Македоніі стала Вардарскай правінцыяй (Vardarska banovina).
У 1941 Югаславію захапілі Краіны Восі. Тэрыторыя Вардарскай бановіны была падзеленая паміж Балгарыяй і Албаніяй. Частка македонскіх славян падтрымлівала рух супраціву, які ўзначаліў Ціта, які пасля стаў прэзідэнтам Югаславіі. Паслу заканчэння Другой Сусветнай вайны была ўтворана Федэратыўная Народная Рэспубліка Югаславія з шасці рэспублік, у тым ліку Народнай Рэспублікі Македоніі. Пры перайменаванні аб’яднання ў Сацыялістычную Федэратыўную Рэспубліку Югаславію у 1963 Македонія таксама была перайменавана ў Сацыялістычную Рэспубліку Македонію. 1991 — дэкларацыя аб суверэнітэце і рэферэндум аб незалежнасці Македоніі, якая прывяла да бяскроўнага выхаду са складу Югаславіі. Першым прэзідэнтам Македоніі стаў выхадзец з мясцовай партнаменклатуры Кіра Глігараў (1991—1999). 1991 — Балгарыя — першая дзяржава свету, якая прызнала незалежнасць Македоніі. 2 мая 1992 Еўрапейскі саюз пагадзіўся прызнаць Македонію толькі ў тым выпадку, калі будзе знойдзена прымальная для ўсіх назва новай дзяржавы. У красавіку 1993 Македонія была прынята ў ААН, але пад назвай Былая югаслаўская Рэспубліка Македонія. 1993 — увод «блакітных касак» ) ААН. 16 лютага 1994 Грэцыя ўвяла забарону на гандаль з Македоніяй. 31 сакавіка 1995 Савет бяспекі ААН прыняў Рэзалюцыю аб падаўжэнні мандата міратворчых сіл на 8 месяцаў. 5 кастрычніка 1995 Парламент прыняў рашэнне аб скасаванні старога і заснаванні новага нацыянальнага сцяга. 12 кастрычніка 1995 Македонія становіцца членам Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ). 8 лістапада Македонія становіцца членам Савета Еўропы. У выніку вайны ў Косаве ў 1999 каля 360 000 косаўскіх албанцаў збеглі на тэрыторыю Македоніі. Уцекачы неўзабаве пакінулі краіну, але крыху пазней мясцовыя албанцы па іх прыкладу высунулі патрабаванне аўтаноміі для раёнаў рэспублікі з пераважным албанскім насельніцтвам. 1999—2004 — прэзідэнт Барыс Трайкоўскі. 23 снежня 1999 Урад Македоніі ў поўным складзе сышоў у адстаўку. 23 лютага 2001 — Падпісана пагадненне аб дэлімітацыі і дэмаркацыі мяжы паміж СРЮ і Македоніяй. 2001 сакавік — жнівень — Албанскае паўстанне, якое ахапіла поўнач і захад краіны (асабліва раён Цетава). Албанская армія нацыянальнага вызвалення (лідар Алі Ахмеці) пачалі ваенна-партызанскія дзеянні супраць рэгулярнай арміі Македоніі. Супрацьстаянню паклала канец толькі ўмяшанне НАТА, у выніку чаго парламент Македоніі прыняў папраўкі да Канстытуцыі, па якой албанцам была прадстаўленая абмежаваная юрыдычная і культурная аўтаномія (афіцыйны статус албанскай мовы, амністыя паўстанцаў, албанская паліцыя ў албанскіх раёнах). 2002 — спарадычныя рэцыдывы албана-македонскага міжэтнічнага канфлікту. 17 сакавіка 2003 — Савет НАТА прыняў рашэнне да 31 сакавіка завяршыць аперацыю па забеспячэнні стабільнасці ў Македоніі, 18 сакавіка Савет ЕС прыняў рашэнне аб пачатку міратворчай аперацыі ў Македоніі.
Дзяржаўны лад і палітыка
Македонія — дэмакратычная парламенцка-прэзідэнцкая рэспубліка. Канстытуцыя Македоніі была прынята 17 лістапада 1991 года, пазней унесена 32 папраўкі.
Выканаўчая ўлада
Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які абіраецца на 5-гадовы тэрмін у ходзе ўсеагульных выбараў і можа знаходзіцца на пасадзе толькі два тэрміны запар. Прэзідэнт прадстаўляе краіну за мяжой, адказвае за правядзенне знешняй палітыкі, з’яўляецца галоўнакамандуючым узброенымі сіламі, валодае правам вета на законапраекты, зацверджаныя парламентам у першым чытанні, вылучае кандыдатуру прэм’ер-міністра, аб’яўляе памілаванне, прызначае паслоў, прапануе кандыдатуры двух членаў Рэспубліканскага судовага савета і Савета па міжэтнічных адносінах, прызначае членаў Савета бяспекі.
Вышэйшы орган выканаўчай улады — урад. Складаецца з прэм’ер-міністра, якому прэзідэнт даручае сфарміраваць кабінет, і міністраў, прапанаваных прэм’ер-міністрам. Пасля гэтага ўрад абіраецца парламентам і нясе перад ім адказнасць.
Заканадаўчая ўлада
Вышэйшы заканадаўчы орган краіны — аднапалатны Сход, які складаецца з 120 дэпутатаў (85 з іх абіраюцца ўсеагульным прамым галасаваннем, 35 праходзяць па партыйных спісах). Тэрмін паўнамоцтваў дэпутатаў — 4 гады. Выбарчым правам надзелены ўсе грамадзяне краіны, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту. Парламент распрацоўвае і ўхваляе канстытуцыю, прымае законы, сцвярджае падаткі і бюджэт, ратыфікуе міжнародныя дагаворы і пагадненні, прызначае рэферэндумы, сцвярджае і ссоўвае ўрад, прызначае і ссоўвае суддзяў, аб’яўляе амністыю.
Знешняя палітыка
Беларуска-македонскія адносіны Дыпламатычныя дачыненні ўрады ўстанавілі 20 студзеня 1993. З 3 красавіка 2002 года македонскі пасол у Расіі атрымаў акрэдытацыю ў Беларусі па сумяшчальніцтвеМатэрыялы брыфінгу намесніка начальніка ўпраўлення інфармацыі МЗС Беларусі Андрэя Савіных, праведзенага для прадстаўнікоў СМI 16 студзеня б.г.// Сайт Міністэрства замежных спраў Беларусі. 16 студзеня 2002.
Грамадзяне Беларусі могуць карыстацца безвізавым ўездам у Рэспубліку Македонію на тэрмін да 90 дзён пры наяўнасці афіцыйнага ці гасцявога запрашэння альбо турыстычнага ваўчараМатэрыялы афіцыйнага сайта Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь .
Узброеныя сілы УС Македоніі ўдзельнічалі ў Іракскай вайне.
27 сакавіка 2020 года Паўночная Македонія ўступіла ў НАТА.
На 2020 год ва Узброеных сілах Рэспублікі Македонія налічваецца 8 000 чалавекАрмія Паўночнай Македоніі, ВПС, ВМС, узбраенне і колькасць.
Адміністрацыйны падзел
Статыстычны рэгіёнМуніцыпалітэтыПлошча, км²НасельніцтваСтатыстычны рэгіёнМуніцыпалітэтыПлошча, км²НасельніцтваВардарскіВелес (11Нумары муніцыпалітэтаў у дужках адпавядаюць нумарам дадзеных перыферый на карце зверху.)Градска (15)Дэмір-Капія (21)Кавадарцы (28)Негоціна (45)Росаман (55)Чашка (68)3995153,272Паўночна-УсходніКратава (33)Крыва-Паланка (35)Куманава (37)Ліпкава (38)Ранкаўцэ (54)Стара-Нагарычанэ (60)2306176,174ПаложскіБагавінье (2)Брвеніца (7)Госцівар (14)Егуноўцэ (23)Жэліна (24)Маўрава і Растуша (42)Урапчыштэ (64)Цеарцэ (65)Цетава (66)2479319,532ПелаганійскіБітала (5)Долнэні (17)Дэмір-Хісар (22)Крушэва (34)Крывагаштані (36)Могіла (43)Новацы (46)Прылеп (52)Рэсен (56)4719231,500Паўднёва-ЗаходніВевчані (10)Дэбар (18)Дэбарца (19)Кічэва (30)Македанскі-Брод (41)Охрыд (47)Пласніца (50)Струга (61)Цэнтар-Жупа (67)3280220,065СкопскіАрачынава (1)Зелянікава (25)Іліндэн (27)Петравец (48)Скоп’е (58)Сопіштэ (59)Студэнічані (63)Чучэр-Сандэва (69)1818617,646Паўднёва-УсходніБасілава (3)Богданцы (6)Валандава (8)Васілева (9)Геўгелія (13)Дойран (16)Кончэ (31)Наво-Село (44)Радавіш (53)Струміца (62)2741173,572УсходніБерава (4)Вініца (12)Дэльцэва (20)Зрноўцы (26)Карбінцы (29)Кочані (32)Лозава (39)Македанска-Каменіца (40)Пехчэва (49)Пробішціп (51)Светы-Ніколэ (57)Чэшынава-Аблешэва (70)Шціп (71)3539177,411
Фізіка-геаграфічная характарыстыка
Геаграфічнае становішча
Геаграфічная вобласць Македонія падзеленая цяпер паміж трыма краінамі — яе паўднёвая частка, амаль палова ўсёй тэрыторыі, Эгейская Македонія, уваходзіць у склад Грэцыі; усходнія землі — Пірынская Македонія — прыналежаць Балгарыі, а Рэспубліка Македонія раскінулася на поўначы і захадзе, у даліне ракі Вардар.
Рэльеф
На большай частцы тэрыторыі размяшчаюцца хрыбты сярэдневысокіх горных сістэм Скопска Чорная Гара, Пінд (вышэйшы пункт — г. Кораб (2753 м) і Пірын, падзеленых шырокімі міжгорнымі катлаванамі. Адзін ад іншага горныя хрыбты адлучаюць даліны рэк Вардар і Струміца, якія працякаюць праз усю краіну. На паўднёвым захадзе размешчаныя часткова належныя Македоніі буйныя азёры Ахрыдскае і Прэспа, а на паўднёвым усходзе — буйнае Дойранскае возера. На рэчцы Длабоцы знаходзіцца самы высокі ў Македоніі вадаспад вышынёй 136 м — Корабскі вадаспад.
Рэгіён сейсмічна актыўны, землетрасенні даволі моцныя. У выніку апошняга, якое адбылося ў 1963, быў моцна разбураны горад Скоп’е.
Клімат