Лаку́ці (, ) — вёска ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Фашчаўскага сельсавета.

Геаграфія Вёска знаходзіцца за 25 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Шклоў, за 26 км ад Магілёва, каля аўтамабільнай дарогі ().

Гісторыя Згадваецца ў 1731 годзе як вёска Лакуцеева ў Плешчыцкім войтаўстве ў складзе вялікакняскай Магілёўскай эканоміі ў Аршанскім павецеВКЛНГАБ у Мінску, ф. 1817, воп. 1, спр. 70, с. 197.

Да 11 сакавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Падгайцаўскага сельсавета, пасля вайны і да 1954 года — яго цэнтрУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Заходскага сельсаветаРешение Могилёвского областного совета депутатов №23-1 от 20 ноября 2013 г. Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области.

Насельніцтва 1998 год — 208 жыхароў, 94 двары.

Гістарычныя і памятныя мясціны Помнік архітэктуры — будынак паштовай станцыі (XIX ст.) Брацкая магіла савецкіх воінаў.

Крыніцы

Літаратура  — С. 109.

Ліст карты N-36-61. Выданне 1985 г. Стан мясцовасці на 1978—1982 гг.

Спасылкі

Катэгорыя:Фашчаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Шклоўскага раёна