Раго́зна (, ) — вёска ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Старашклоўскага сельсавета. За 22 км на захад ад Шклова, 27 км ад Магілёва, 24 км ад чыгуначнай станцыі Шклоў на лініі Орша — Магілёў. Рэльеф раўнінна-ўзгорысты. На захадзе цячэ рака Чарнаводка. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Шклоў — Чарнаручча.
Гісторыя Вядома паводле пісьмовых крыніц з 18 стагоддзя. У 1750 годзе вёска ў складзе маёнтка Горкі Аршанскага павета Віцебскага ваяводства ВКЛ, прыватнафеадальнае ўладанне. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў складзе Расійскай імперыі. У 1777 годзе вёска Рагозін у Магілёўскай акрузе Магілёўскай губерні. У 1783 годзе ў Магілёўскім павеце. У 1858 годзе памешчыцкая ўласнасць. У 1880 годзе частка вяскоўцаў займалася вырабам ільняной і пяньковай кудзелі і тканіны, а таксама вырабам посуду і іншых бытавых рэчаў з драўніны, бандарным і кавальскім промысламі. У 1897 годзе ў Чарнаруцкай воласці Магілёўскага павета, меўся хлебазапасны магазін. Непадалёку была карчма (1 двор, 12 жыхароў). З лютага да кастрычніка 1918 года акупіравана германскімі войскамі. З абвяшчэннем БССР у яе складзе. З 26 красавіка 1919 года ў Чарнаруцкай воласці Магілёўскага павета Гомельскай губерні РСФСР, з 3 сакавіка 1923 года ў складзе БССР, з 20 жніўня 1924 года ў Чарнаруцкім сельсавеце Шклоўскага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). 24 чэрвеня 1934 года арганізаваны калгас імя Леніна. З 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1941 годзе ў калгасе было 57 гаспадарак, 271 га ворнай зямлі, 150 га лугоў, 48 коней, 70 кароў, 28 свіней, 46 авечак. У Другую сусветную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1941 года акупіравана нацысцкімі войскамі. Гітлераўцы ў лютым 1944 года спалілі 50 двароў, загубілі 4 жыхароў. Ад калгаснага статка засталіся толькі 3 кані. Пасля вайны адбудавана. Уваходзіла ў склад калгаса імя Свярдлова. (цэнтр — вёска Клімавічы). Размяшчаліся вытворчая брыгада, ферма буйной рагатай жывёлы, працаваў магазін. У 2008 годзе ў складзе ЗАТ «Палыкавіцкае». Планірованча складаецца з прамалінейнай вуліцы мерыдыяльнай арыентацыі, забудаванай двухбакова, шчыльна, традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Чарнаруцкага сельсаветаРешение Могилевского областного Совета депутатов от 20.11.2013 N 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области .
Насельніцтва 82 двары, 240 жыхароў (1750) 20 двароў, 148 жыхароў (1783) 51 рэвізская душа (1858) 26 двароў, 181 жыхар (1880) 31 двор, 209 жыхароў (1897) 29 двароў, 194 жыхары (1909) 280 жыхароў (1939) 64 двары, 242 жыхары (1941) 31 гаспадарка, 79 жыхароў (1990) 29 гаспадарак, 56 жыхароў (1997) 16 гаспадарак, 31 жыхар (2007) Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Старашклоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Шклоўскага раёна