«Александрыя» — помнік сусветнай літаратуры, прысвечаны апісанню жыцця і подзвігаў Аляксандра Македонскага.

Арыгінал твора з'явіўся ў 2—3 ст. на грэчаскай мове ў Егіпце і атрымаў шырокае распаўсюджанне ў сярэднявеччы на Захадзе і на Усходзе. У цэнтры твора ідэальны вобраз Аляксандра, які паказаны выдатным палкаводцам, чалавекам высокіх фізічных сіл і духоўных якасцей, мудрым і знаходлівым, мужным і высакародным. Сюжэт твора займальны, драматычна напружаны, багаты прыгодніцкімі і казачна-фантастычнымі элементамі.Скарына Ф. Творы:… С. 157.

Усходнім славянам «Александрыя» стала вядома ў 11—12 ст. У ВКЛ бытавала ў дзвюх рэдакцыях — сербскай і лацінскай. Першыя пераклады на старабеларускую мову былі зроблены ў 15 ст. Як сведчаць розныя крыніцы, гэты твор карыстаўся вялікай папулярнасцю ў чытачоў 16—18 ст. Раман пра Аляксандра Македонскага добра ведаў Ф. Скарына, сведчаннем чаго служыць згадка яго ў «Прадмове… ва ўсю Біблію».

Літаратура

Катэгорыя:Гістарычныя раманы Катэгорыя:Фантастычныя раманы Катэгорыя:Кнігі паводле алфавіта Катэгорыя:Літаратура Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Сярэдневяковая літаратура Катэгорыя:Антычныя раманы Катэгорыя:Творы ў эпісталярным жанры Катэгорыя:Аляксандр Македонскі