Яно́ва (, ) — аграгарадок у Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Стаўбунскага сельсавета.

Гісторыя Ваколіцы аграгарадка былі заселяны са стараажытных часоў, пра што сведчаць археалагічныя помнікі.

У 1789 г. належала арандатару Казіміру Вішынскаму. У 1886 г. у вёсцы 149 двароў; працаваў ветраны млын. З 1906 г. працавала народнае вучылішча (настаўнік Д. П. Прасаловіч). У 1910 г. 183 двары, 1806 дзесяцін ворнай зямлі. У 1929 г. арганізаваны калгас «Шлях Ільіча» (першы старшыня А. С. Ганчароў), у якой увайшлі 21 двор і 81 жыхар. У 1941 г. 180 двароў. У 1969 г. 195 двароў. Працавала сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, 2 магазіны. У 1997 г. 208 двароў.

Да 27 снежня 2022 года Янова з’яўлялася цэнтрам Яноўскага сельсаветаРешение Гомельского областного Совета депутатов от 27 декабря 2022 г. № 420 Об изменении административно-территориального устройства Ветковского района Гомельской области.

Насельніцтва

XIX стагоддзе: 1886 — 865 чал.З гісторыі населенных пунктаў // Памяць: Веткаўскі раён: Гісторыка-дакументальная хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі: У 2 кн. / Уклад. У. Я. Райскі; Маст. Э. Э. Жакевіч. Кн. 2. — Мінск: БЕЛТА, 1998. — 461, с.: іл. — С. 448. — ISBN 985-6302-07-2.; 1897 — 1378 чал. XX стагоддзе: 1910 — 1324 чал.; 1941 — 683 чал.; 1969 — 739 чал.; 1997 — 519 чал.

Інфраструктура Праз аграгарадок праходзяць дзве аўтадарогі «Стаўбун — Янова — Расуха» і «Янова — Лазараў». Працуе аддзяленне паштовай сувязі, ДУА «Яноўскі дзіцячы сад – базавая школа Веткаўскага раёна».

Славутасць

Абрад «Ваджэнне і пахаванне стралы» — .

Вядомыя асобы Таццяна Вяргееўна Васількова — Герой Сацыялістычнай Працы (1966) Уладзімір Сямёнавіч Башарымаў (нар. 1957) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Крыніцы

Літаратура З гісторыі населенных пунктаў // Памяць: Веткаўскі раён: Гісторыка-дакументальная хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі: У 2 кн. / Уклад. У. Я. Райскі; Маст. Э. Э. Жакевіч. Кн. 2. — Мінск: БЕЛТА, 1998. — 461, с.: іл. — С. 448. — ISBN 985-6302-07-2.

Спасылкі

Катэгорыя:Стаўбунскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Веткаўскага раёна