Каравы́шань (, ) — пасёлак у Гомельскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Прыбыткаўскага сельсавета.

Транспартная сетка Праз пасёлак праходзіць аўтамабільная дарога Н4093 Калініна — Церухоўка. За 200 метраў ад пасёлка — чыгуначная станцыя Каравышань.

Гісторыя Пасёлак заснаваны ў пачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. У 1959 годзе пасёлак у складзе элітнасенгаса «Гомельскі» (цэнтр — вёска Клімаўка).

Насельніцтва Дынаміка змены насельніцтва: 1959 год — 154 жыхары (паводле перапісу). 2004 год — 35 гаспадарак, 88 жыхароў. 2009 год — 80 жыхароў

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Прыбыткаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Гомельскага раёна