Белагаловае, Белагалоўе — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Страча, за 25 у напрамку на паўночны захад ад горада Мядзел, за 6,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Канстанцінава, за 0,2 км на захад ад аўтамабільнай дарогі .

Гідраграфія Плошча паверхні возера 0,24 км². Даўжыня 0,7 км, найбольшая шырыня 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі 1,82 км. Найбольшая глыбіня 2 м. Аб’ём вады ў возеры каля 0,2 млн м³. Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны забалочаныя. Вышыня схілаў складае 1—2 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі сплавінныя, забалочаныя. На захадзе ў Белагаловае ўпадае ручай. У паўночна-ўсходняй частцы выцякае ручай у возера Вялікія Швакшты.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лешч, плотка, укляя і іншыя віды рыб.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Том 1. Общая характеристика озёр Минской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Минской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Мядзельскага раёна Катэгорыя:Басейн Страчы