Каўдор () — горад (з 1965 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Каўдорскага раёна Мурманскай вобласці. Заснаваны ў 1953 годзе. Размешчаны на захадзе вобласці, за 370 км на паўднёвы захад ад Мурманска, каля мяжы з Фінляндыяй.
Гісторыя У 1933 годзе ў раёне цяперашняга горада Каўдора Канстанцінам Кошыцам, кіраўніком атрада Ленінградскага геалагічнага трэста, было адкрыта радовішча жалезнай руды. Прамысловая здабыча слюды пачалася ў 1934 годзе. Будаўніцтва чыгуначнай лініі Пінвозера-Каўдор завяршылася да чэрвеня 1941 года. Геалагічныя даследаванні Каўдорскага жалезаруднага радовішча, перапыненыя Другой сусветная вайной, аднавіліся адразу пасля яе заканчэння.
З 1 чэрвеня 1953 года пачалося будаўніцтва горна-абагачальнага камбіната і будучага горада. Гэтая дата ўвайшла ў гісторыю як дзень заснавання Каўдора. У 1956 годзе населены пункт быў пераўтвораны ў пасёлак гарадскога тыпу (рабочы пасёлак), з 1965 года — горад.
Насельніцтва
Эканоміка Горадаўтваральнае прадпрыемства — «Каўдорскі горна-абагачальны камбінат».
Катэгорыя:Гарады Мурманскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1953 годзе