Нацыянальны цэнтр навуковых даследаванняў «Дэмакрыт», або НЦНД «Дэмакрыт» — найбуйнейшы даследчы цэнтр Грэцыі, у якім працуюць больш за 1000 навукоўцаў, інжынераў, тэхнікаў. Гэта міждысцыплінарны навукова-даследчы цэнтр, які спецыялізуецца на нанатэхналогіях, энергетыцы, ахове навакольнага асяроддзя, фізіцы элементарных часціц і ядзернай фізіцы, інфарматыцы і тэлекамунікацый.
У навуковым цэнтры «Дэмакрыт» знаходзяцца самыя вялікія і самыя сучасныя даследчыцкія лабараторыі Грэцыі. У склад цэнтра ўваходзяць пяць інстытутаў: 1) Інстытут інфарматыкі і тэлекамунікацый, 2) Інстытут біялягічных навук і прыкладанняў, 3) Інстытут ядзерных і радыяцыйных даследаванняў, энергетыкі, тэхналогіі і бяспекі, 4) Інстытут нанатэхналогій, 5) Інстытут ядзернай фізікі і фізікі элементарных часціц. Таксама ў цэнтры працуе навуковая бібліятэка. НЦНД «Дэмакрыт» — адзіны цэнтр ядзерных даследаванняў Грэцыі. Цэнтр быў створаны ў 1961 годзе як дзяржаўны даследчыцкі цэнтр ядзерных даследаванняў на базе толькі што ўведзенага ў эксплуатацыю даследчыцкага ядзернага рэактара. У 1985 годзе цэнтр рэарганізаваны ў Нацыянальны цэнтр навуковых даследаванняў «Дэмакрыт». У 2011 годзе Грэцыю ахапіў эканамічны крызіс, што адбілася і на цэнтры «Дэмакрыт». Цэнтру давялося шукаць замежныя інвестыцыі. Асноўнай задачай цэнтра з’яўляецца ўкараненне інавацый, перадача тэхналогій для нацыянальных ініцыятыў па развіцці і паляпшэнні даследаванняў і тэхналогій у Грэцыі. Штогод 35% усіх навуковых прац у Грэцыі публікуецца супрацоўнікамі цэнтра «Дэмакрыт».
Галерэя
Спасылкі
Афіцыйны сайт Інстытут інфарматыкі і тэлекамунікацый
Катэгорыя:Арганізацыі Грэцыі Катэгорыя:Навука ў Грэцыі Катэгорыя:Атамная прамысловасць Грэцыі Катэгорыя:Цэнтры ядзерных даследаванняў