Жгу́на-Бу́да. Сустракаецца таксама варыянт Жгу́нская Бу́да () — вёска ў Добрушскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Жгунскага сельсавета.

Гісторыя У 1926—1975 гадах цэнтр Жгуна-Будскага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 верасня 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 33 (1479)..

Геалогія За 1,5 км на ўсход ад вёскі знаходзіцца Жгунскае радовішча глін. Паклад ускрыты ў тоўшчы палтаўскіх адкладаў (палеаген-неаген). Ва ўскрышы дробназярністыя пяскі, марэнныя супескі, суглінкі.

Вядомыя асобы Уладзімір Іванавіч Пракапцоў (нар. 1953) — дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Жгунскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Добрушскага раёна