Міку́лінск. Сустракаецца таксама варыянт Ніку́лінск, Міку́лічы, мн. (, ) — вёска ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Зеляноцкага сельсавета.
Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядома з XIX стагоддзя як паселішча ў Даманавіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. У 1850 годзе вёска належала памешчыку Міхайлаву. У 1879 годзе была пазначана як паселішча ў Даманавіцкім царкоўным прыходзе. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. У час Вялікай Айчыннай вайны ў 1944 годзе акупанты цалкам спалілі вёску і забілі 2 жыхароў.
У складзе калгаса «Камунар» (цэнтр — вёска Зеляночы).
На 2020 год у вёсцы 3 хаты.
Крыніцы
Літаратура Мікулінск // — С. 560.
Спасылкі
Катэгорыя:Зеляноцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Калінкавіцкага раёна