Уладзісла́ў Галубо́к, сапр.: Уладзісла́ў Іо́сіфавіч Го́луб (Го́лубеў) (, станцыя Лясная, Навагрудскі павет, Мінская губерня, цяпер , Брэсцкай вобласці — , Менск, НКУС) — беларускі , , , , мастак. Народны артыст Беларусі (1928). Член Саюза пісьменнікаў СССР (1934).
Сям’я Нарадзіўся ў сям’і рабочага-чыгуначніка Іосіфа Голуба. Дзед Уладзіслава — Тамаш Голуб, браў удзел у паўстанні 1863—1864 гадоў. Вольнымі поглядамі вызначаўся і бацька Іосіф — памочнік паравознага машыніста, а потым слесар у дэпо, — які (магчыма за сваю рэвалюцыйную дзейнасць) быў забіты невядомым.
Дзяцінства Пачатковую адукацыю Уладзіслаў атрымаў у царкоўна-парафіяльнай школе ў Мінску. Пазней, нягледзячы на матэрыяльныя нястачы ў шматлікай сям’і, бацькі ўладкавалі яго ў Мінскае гарадское вучылішча. Скончыць яго Уладзіславу не давялося: перашкодзіла трагічная смерць бацькі. На руках у маці, Галіны Уладзіславаўны, засталося шасцёра дзяцей. Уладзіслаў як старэйшы сын быў вымушаны зарабляць на хлеб, ён уладкоўваецца на працу спачатку грузчыкам на дрывяны склад пры чыгунцы, потым прыказчыкам у краму да купца Стараневіча. Але з-за канфліктаў з купцом Уладзіслаў быў вымушаны пакінуць працу ў яго краме. Неўзабаве Галубок уладкаваўся слесарам у Мінскае дэпо, а падчас Першай Сусветнай вайны стаў членам Сацыял-дэмакратычнага гуртка. Некаторыя даследчыкі лічаць, што менавіта багаты працоўны досвед пазнаёміў Галубка з рознымі тыпамі чалавечых характараў, што потым праявілася ў яго драматургічнай творчасці.
Тэатр прысутнічаў у жыцці Галубка з самага ранняга ўзросту: ужо з дзесяці гадоў Уладзіслаў не прапускаў, бадай, ніводнага спектакля, што паказвалі ў Мінску вандроўныя трупы. Нават часова працаваў у адным такім тэатры бутафорам і выконваў эпізадычныя ролі хлапчукоў у спектаклях. А ў 1896 годзе Уладзіслаў Галубок упершыню трапіў у сапраўдны тэатр.
Уладзіслаў Галубок успамінаў:
Юнацтва
Юнацтва Уладзіслава Галубка было насычана вельмі разнастайнай дзейнасцю і шматлікімі захапленнямі: ён граў у аркестры добраахвотнага пажарнага таварыства на барытоне і трамбоне, вучыўся ўпраўляцца з гармонікам, браў урокі жывапісу ў вядомых мінскіх мастакоў.
Яшчэ ў юнацтве захапленне выяўленчым мастацтвам прывяло Уладзіслава Галубка да вядомага ў тыя гады мастака Пракоф’ева. Аднак Пракоф’еў часцей за ўсё даручаў Уладзіславу маляваць копіі карцін вядомых мастакоў. Галубку даводзілася маляваць пейзажы, але яго самабытны талент звярнуў на сябе ўвагу маcтакоў, якія жылі ў Мінску. Як пейзажыст ён удзельнічаў у шматлікіх рэспубліканскіх выстаўках.
Мастацкая дзейнасць стала захапленнем на ўсё жыццё і адыграла асаблівую ролю ў час вандравання ўласнага тэатра: Уладзіслаў Іосіфавіч выступаў не толькі як рэжысёр і акцёр-выканаўца, але і як адзіны ў трупе мастак-дэкаратар.
А ў 1906 годзе на старонках «Нашай Нівы» з’явіліся яго першыя вершы і апавяданні, сярод якіх было і «Апошняе спатканне»У. Галубок у Вялікай Савецкай Энцыклапедыі.
Творчасць
Пачатак літаратурнай дзейнасці Вялікі ўплыў на Галубка-пісьменніка зрабіла творчасць Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Альберта Паўловіча, іншых прадстаўнікоў беларускага культурна-асветніцкага руху, якія неўзабаве сталі яго сябрамі. Паводле ацэнкі Максіма Багдановіча Галубок «пісаў бойкія і вясёлыя апавяданні, да чаго мае праўдзівую здольнасць. Мова іх заўжды жывая, тэмы іншы раз даволі цікавыя».
Першым было надрукавана апавяданне «На вяселле», падпісанае псеўданімам «Сымонка». Пазней пісьменнік не карыстаўся гэтым псеўданімам, абраў ласкавае «Галубок». З гэтага часу імя маладога пісьменніка ўсё часцей і часцей з’яўлялася на старонках газет, часопісаў, альманахаў. Даследчыкі вылучаюць у ранніх апавяданнях Галубка жывую народную мову, блізкія сялянству тэмы, спачуванне простаму люду, напрыклад у апавяданнях «Абмылка вучонага», «Навальніца», у навелах «Мінуўшчына», «Гонар», «Вясковыя астраномы» і многіх іншых. У 1913 годзе ў Пецярбургу выйшла першая кніжка Уладзіслава Галубка «Апавяданні».
У літаратурна-мастацкім і навукова-папулярным часопісе краязнаўчага кірунку «Лучынка» друкаваліся не толькі апавяданні У. Галубка (некаторыя пад крыптанімам Г-у-к), але і яго нарысы «Сляды старыны» пра старадаўнія замкі, прысвечаныя даследаванню гісторыі і культуры. Нарысы Галубка друкаваліся таксама ў такім выданні, як «Беларускі шлях».
Драматургічная творчасць
Уладзіслаў Галубок не забыўся пра сваё дзіцячае захапленне тэатрам. У 1911 г. у Мінск завітала першая беларуская трупа на чале з Ігнатам Буйніцкім, якая паказала спектаклі «Модны шляхцюк» Каруся Каганца і «Па рэвізіі» Марка Крапіўніцкага, дзе шчодра гучалі беларускія песні, а заканчваўся паказ дэкламацыяй вершаў Цёткі і Янкі Купалы. Уладзіслаў Галубок упершыню пабачыў спектаклі на беларускай мове і потым шмат у чым пераняў спосаб арганізацыі падобных відовішчаў для сваёй практыкі.
У 1917 г. адроджана «Першае беларускае таварыства драмы і камедыі», раней забароненае ўладамі Расійскай Імперыі. Галубок уступае ў таварыства разам з жонкай і дзецьмі і робіць першыя спробы ў драматургіі. За адну толькі восень 1917 г. Галубок піша тры п’есы, якія адразу ставіць яго трупа.
«Забыўся падпярэзацца» Першая п’еса, напісаная і пастаўленая драматургам-рэжысёрам у Першым беларускім таварыстве драмы і камедыі, мела назву «Забыўся падпярэзацца» і апавядала пра недарэчнага дзяка. Пра гэты твор звестак да нас дайшло вельмі мала, а рукапіс яго, мусіць не захаваўся зусім. Вядома толькі, што гэта аднаактавая п’еса была першай драматургічнай спробай Галубка.
«Пісаравы імяніны» Не без цікавасці публіка сустрэла і наступную камедыю драматурга «Пісаравы імяніны», пастаўленую на той жа сцэне ў снежні 1917. Сюжэт яе наступны. У першым акце прадстаўнікі валасной улады ў асобах старшыні, урадніка і іх саюзнікаў, а таксама дзяк збіраюцца на імяніны да пісара. Добра падпіўшы там, яны ўчыняюць бойку. У астатніх двух актах дзеянне разгортваецца вакол паспешлівага ад’езду пісара, які на самой справе нікуды не паехаў, а стаў ціхенька сачыць за жонкай. У гэты час да яе завітаў палюбоўнік — дзяк. Пісар застае жонку з дзякам і пабівае абодвух.
Даследчыкі адзначаюць, што ў мастацкіх сродках у гэтай п’есе драматург арыентуецца на фальклорныя традыцыі (у беларускай народнай творчасці шырока распаўсюджаны сюжэты аб любоўных прыгодах царкоўных служкаў), а таксама на традыцыі беларускай рэвалюцыйна-дэмакратычнай літаратуры, і ў першую чаргу на апавяданне Якуба Коласа «Пісаравы імяніны».
У творы спалучыліся два напрамкі. Адзін — сатырычны, які грунтуецца на выкрыцці сапраўднага аблічча прадстаўнікоў царскай улады і значнай часткі тагачаснай вясковай інтэлігенцыі. Другі — фарсава-вадэвільны, заснаваны на любоўнай інтрызе. І хаця элементы апошняга займаюць значнае месца ў вобразна-сюжэтнай тканіне п’есы, гэта не дае падставы называць яе вадэвілем.
Тагачасная крытыка ад новай п’есы не была ў захапленні: ім падалося, што характарам і зместам яна нагадвала ўкраінскія вадэвілі і камедыі з іх смешнымі дзякамі, сядзельцамі, абдуранымі мужамі і нявернымі жонкамі. Акрамя таго, паводле крытыкаў, поўны змест камедыі не адпавядаў яе назве. Аўтар улічыў усе крытычныя заўвагі і істотна перапрацаваў п’есу: у першым акце вывеў пазнавальныя сацыяльныя тыпы і даў некаторым з іх надзвычай выразныя прозвішчы. Напрыклад, валасны старшыня стаў звацца Бічом, старшы ўраднік — Набіносам, ураднікі — Абібокам і Лупадзёрам. Кожны з персанажаў меў не толькі вызначальную знешнасць (якую Уладзіслаў Галубок звычайна дакладна апісваў у пачатку п’ес), але і адметную мову, з даволі красамоўнымі слоўцамі і абаротамі.
У пастаноўцы п’есы як самому Галубку, так і іншым рэжысёрам не заўсёды ўдавалася дабіцца яе глыбокага ўвасаблення з-за таго, што двум апошнім актам у пэўнай ступені не ставала напружанага дзеяння. Гэта, а таксама неабходнасць мець у рэпертуары свайго вандроўнага тэатра мабільныя кароткія п’есы прымусіла Галубка падзяліць «Пісаравы імяніны» на дзве часткі. У выніку — на аснове першага акта атрымалася аднаактовая п’еса «Пісаравы імяніны». Астатнія ж дзве дзеі таксама іграліся як самастойны твор пад назвай «Залёты дзяка».
«Апошняе спатканне» У снежні 1917 года таварыства паставіла п’есу «Апошняе спатканне», напісаную Уладзіславам Галубком на аснове свайго апавядання. У п’есе гісторыя двух братоў-блізнят Рыгора і Якіма, што сустракаюцца ў турме пасля таго, як адзін з іх з’язджае вучыцца ў горад, а другі застаецца дома, дапоўнілася кранальнымі ўзаемаадносінамі з каханымі. Каханне надае Рыгору і Якіму асаблівую пераканальнасць. Гэта не пляскатыя рэвалюцыянеры — «змагары за народнае шчасце», паказваць якіх было ў традыцыі першых паслярэвалюцыйных гадоў, а звычайныя вясковыя хлопцы, хіба што выхаваныя занадта сумленным бацькам. Таму і шукаюць справядлівасці розным шляхам, і толькі з-за маладой гарачнасці трапляюць у турму. Апошняе спатканне братоў таксама пазбаўлена звычайнай у такіх выпадках меладраматычнасці і залішніх слоў — абодва гінуць, нават не паспеўшы павітацца.
«Бязвінная кроў» У лютым 1918 года замежная інтэрвенцыя перапыніла дзейнасць гэтага тэатра, але ў хуткім часе акупацыйныя ўлады далі згоду на адкрыццё ў Мінску клуба «Беларуская хатка», у стварэнні якога сябры таварыства прынялі актыўны ўдзел. У яго выкананні пабачыла свет новая п’еса Галубка «Бязвінная кроў», дзе адкрыта гучыць матыў: гаспадарамі беларускай зямлі з’яўляюцца тыя, хто на ёй працуе. У часы кайзераўскай акупацыі гэтая думка надавала п’есе асаблівую вастрыню.
«Ганка» («Ні тая, ні другая») П’еса «Ні тая, ні другая» была створана ў 1918 годзе, ва ўдасканаленым варыянце 1920 года з’явілася пад назвай «Ганка». У ён апавядаецца трагічная гісторыя пра выхаванага ў багатай сям’і студэнта Васіля і сялянскую дзяўчыну Ганку, якія кахаюць адзін аднаго. Але апякунка Васіля, хітрая палкоўніца, паварочвае справу так, што Васіль жэніцца з дачкой багатай памешчыцы, папраўляючы тым самым разбураную палкоўніцкую гаспадарку. Ганка рэагуе на ўсё гэта знешне спакойна, ды толькі праз нейкі час нараджае дзіця і раптам канчае жыццё самагубствам. Васіль спрабуе выправіць становішча, але разумее, што ўжо позна.
І ў першым, і ў другім варыянце п’еса мела ўстойлівы поспех у гледачоў. Даследчыкі адзначаюць, што гэта было абумоўлена не толькі «слёзнасцю» гісторыі, але і мноствам камічных сцэн з удзелам старой памешчыцы і яе палюбоўніка Альфонса, а таксама пранізлівых дзявочых мар і прыгожых узаемаадносін.
«Ліпавічок» П’еса «Ліпавічок» заснавана на казачным матыве пераўтварэння персанажаў, якія з дапамогай цудадзейных сіл здабываюць сябе шчасце і волю. У п’есе, як і ў казках, персанажы не індывідуалізаваны. Яны размаўляюць на звычайнай гутарковай мове, іх дыялогі чыста вытрыманы ў духу жартоўных народных песень ці запазычаны з іх. У п’есе яскрава выявілася аптымістычнае народнае светаўспрыманне.
«Суд»
У пачатку 1920-х гадоў Галубок разам са сваёй трупай працаваў у Беларускім рабочым клубе. Тут упершыню была пастаўлена яго аднаактовая камедыя «Суд». У гэтай п’есе на аснове традыцыйнага сюжэта выкрываўся бюракратызм судзейскіх чыноўнікаў.
На прэм’ерным спектаклі па п’есе «Суд» сам Галубок таленавіта выканаў ролю Авечкі. У ролі Гарбузіхі ўдала дэбютавала жонка драматурга Ядвіга Аляксандраўна.
«Белы вянок» («Акрываўлены падатак») П’еса «Белы вянок» прысвечана жыццю сялян у Заходняй Беларусі. Твор апавядае пра трагічнае становішча беднай сялянскай сям’і. Гаспадар — арандатар Гарасім, даведзены да галечы, не можа заплаціць пану падатак. Жонка Гарасіма спакушае яго забіць разносчыцу тавараў і забраць яе грошы. Селянін доўга вагаецца і пасля пакутлівага роздуму згаджаецца, бо яму не дае спакою страшэнны прывід — яго маленькая дачка Аксіння стане жабрачкай. У першым варыянце п’есы фінал атрымаўся вельмі жахлівы — у выніку трагічнай памылкі Гарасім забіваў сякерай замест разносчыцы дачку. Але Галубок, які заўсёды крытычна ставіўся да сваёй творчасці, разумеў, што такі адкрыта меладраматычны фінал не ідзе на карысць твору. Таму пры выданні п’есы перарабіў яго. Гарасім узнімаў сякеру і раптам пазнаваў дачку: