Глушэ́ц — возера ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі на пойме ракі Сож, за 20 км у напрамку на поўдзень ад Гомеля, за 1,2 км на паўночны захад ад вёскі Старыя Дзятлавічы.

Плошча паверхні возера 0,48 км². Даўжыня 4,77 км, найбольшая шырыня 0,15 км, даўжыня берагавой лініі 9,7 км. Катлавіна возера старычнага тыпу, выгнутая ў форме падковы. Схілы катлавіны пясчаныя, стромкія, вышынёй 5—6 м. Берагавая лінія слабазвілістая. У паўночнай частцы ў возера ўпадае рака Случ-Мільча. На ўсходзе выцякае ручай у Сож.

У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, акунь, плотка, язь, лінь, краснапёрка і іншыя віды рыб.

Літаратура — С. 83.

Спасылкі Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 2.

Катэгорыя:Азёры Гомельскага раёна