Гало́ўчыцы (, ) — аграгарадок у Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Галоўчыцкага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 19 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Нароўля, за 197 км ад Гомеля.
Гісторыя 26 чэрвеня 1969 года да вёскі далучана вёска МаёнтакРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 22 (1252)..
Насельніцтва 1996 — 556 жыхароў, 220 двароў.
Культура У вясковай школе нараўлянскі настаўнік і краязнаўца Васіль Васілевіч Чайка (нар. 1965) з паплечнікамі стварыў «Музей пошты», які 1 верасня 2016 г. быў урачыста адкрыты. У музеі можна ўзяць у рукі любую рэч, якая знаходзіцца ў экспазіцыі. Экскурсіі ў школьным музеі праводзяць самі вучні. Школьны музей можна наведваць жыхарам і гасцям вёскі.
Славутасці Палацава-паркавы комплекс Горватаў (сядзібны дом, парк, уязная брама) — XVIII—XIX стст.
Крыніцы
Літаратура
Наровля и Наровлянский район / сост.: Н.В. Кузьменкова, Н.И. Данильченко, С.В. Коновод. — Мозырь : Колор, 2005. — 25 с. Наровлянский район: рекламное издание на русском и английском языках / автор текста В. Минков. — Гомель : редакция газеты "Гомельская правда", [б. д.]. — 26 с. Наровлянщина самобытная и современная / под общ. ред., пред. В.В. Шляги. — Гомель : Редакция газеты «Гомельская праўда», 2015. — 119 с. Памяць: Нараўлянскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад.: П.П. Рабянок, К.Ф. Ярмоленка. — Мінск : БЕЛТА, 1998. — 445 с. Спасылкі
Катэгорыя:Галоўчыцкі сельсавет (Нараўлянскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Нараўлянскага раёна Катэгорыя:Горваты Катэгорыя:Гольсты Катэгорыя:Сіверсы