Міній () — у старажытнагрэчаскай міфалогіі Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.2. С.402 цар горада Архамен у Беотыі. Яго імя збліжаюць з імем цара Мінаса. Акрамя таго, з яго імем звязана назва народа мінійцаў, які гасяляў частку мацерыковай Грэцыі яшчэ да прыходу грэкаў.
Звесткі пра яго радавод вельмі супярэчлівыя.
Паводле адной версіі, сын Пасейдона і Еўрыянасы Гесіёд. Пералік жанчын, фр.62 М.-У. . Бацька Клімены Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 9, 2 . Паводле Апалонія Родаскага, сын Эола, заснавальнік Архамена, бацька Клімены Апалоній Родаскі. Арганаўтыка III 1089 . Паводле іншай версіі, сын Хрыса, кіраваў мініямі. Бацька Архамена Паўсаній. Апісанне Элады IX 36, 4-6 . Паводле іншых версій, сын Этэокла, Арэя і інш., муж Трытагенеі або Клітадоры, бацька Архамена, Прэсбана, Афаманта, Дыяхтона і дочак. Паводле Гесіёда, бацька Андрэя Гесіёд. Пералік жанчын, фр.70 М.-У. .
Сын Архамена, бацька 3 Мініяд Антанін Ліберал. Метамарфозы 10, 1 . За насмешкі над Дыянісам яго дочкі былі пакараны богам вінаробства, які ператварыў іх у кажаноў. Скарбніцу Мінія і яго магілу паказвалі ў Архамене Паўсаній. Апісанне Элады IX 38, 2 .
Літаратура Гл. Нон. Дзеянні Дыяніса XIII 94.
Катэгорыя:Героі старажытнагрэчаскіх міфаў Катэгорыя:Міфы Беотыі