Сава (, , , ) — рака ў паўднёва-ўсходняй Еўропе, правы прыток Дуная. Даўжыня ракі — 945 км, плошча басейна — 95 719 км².
Працякае па тэрыторыі Славеніі, Харватыі, Босніі і Герцагавіны (утвараючы яе паўночную мяжу) і Сербіі.
Сава бярэ свой пачатак у гарах Славеніі на паўночны захад ад Любляны ў месцы зліцця двух рэк — Сава Далінска (Sava Dolinska) і Сава Бахінска (Sava Bohinjska), упадае ў Дунай у межах Бялграда.
Суднаходная на працягу 593 км ад г. Сісак у Харватыі да вусця.
Буйныя прытокі: Правыя — Любляніца, Мірна, Крка (Славенія); Купа, Уна (Харватыя), Врбас, Босна (Боснія), Дрына (мяжа Сербіі і Босніі і Герцагавіны), Колубара (Сербія). Левыя — Камнішка Быстрыца, Савінья (Славенія), Сутла, Лонья (Харватыя), Босут (Сербія).
Найбуйнейшы прыток — Дрына.
На рацэ размешчаныя шматлікія гарады:
Славенія — Крань, Любляна, Літыя (Litija), Сеўніца (Sevnica), Кршко (Krško), Брэжыцэ (Brežice), Загор'е аб Саві (Zagorje ob Savi), Храстнік (Hrastnik). Харватыя — Заграб (Zagreb), Сісак (Sisak).
У месцы, дзе Сава з’яўляецца мяжой паміж Харватыяй і Босніяй і Герцагавінай, на ёй размешчана некалькі «парных» гарадоў на абодвух баках ад ракі:
Харватыя/Боснія і Герцагавіна — Стара Градзішка (Stara Gradiška)/Градзішка (Gradiška), Давор (Davor)/Србац (Srbac), Славонскі Брод (Slavonski Brod)/Басанскі Брод (Bosanski Brod), Жупанья (Županja)/Араш'е (Orašje), Гунья (Gunja)/Брчко (Brčko). Сербія — Срэмска Мітравіца, Бялград.
Нягледзячы на тое, што Любляна была заснаваная на берагах прытоку Савы — Любляніцы, новыя кварталы горада падыходзяць да Савы, гэта дазваляе сцвярджаць, што Сава злучае тры сталіцы — Любляну, Заграб і Бялград. Рака мае вялікае транспартнае значэнне.
Гл. таксама Міжнародная камісія па рацэ Сава
Літаратура
Катэгорыя:Рэкі Славеніі Катэгорыя:Рэкі Харватыі Катэгорыя:Рэкі Босніі і Герцагавіны Катэгорыя:Рэкі Сербіі Катэгорыя:Памежныя рэкі Катэгорыя:Прытокі Дуная