Жаві́ннік (, ) — пасёлак у Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Балатнянскага сельсавета.

Геаграфія Пасёлак знаходзіцца за 39 км на паўночны ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Рагачоў (на лініі Магілёў—Жлобін), за 101 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе (Доўск—Слаўгарад).

Гісторыя Пасёлак заснаваны ў пачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1931 годзе пасялкоўцы ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты спалілі пасёлак і забілі 4 жыхароў, 13 пасялкоўцаў загінулі на фронце. У складзе калгаса імя У. І. Леніна (цэнтр — вёска Балотня).

Насельніцтва 1940 год — 160 жыхароў, 24 двары. 1959 год — 131 жыхар. 2004 год — 15 жыхароў, 9 гаспадарак.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Балатнянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Рагачоўскага раёна