Кры́ўка (, ) — вёска ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Побалаўскага сельсавета.

Геаграфія Вёска знаходзіцца за 22 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Рагачоў (на лініі Магілёў—Жлобін), за 143 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Бабруйск—Гомель.

Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 стагоддзя як невялікае сяленне. Паводле рэвізскіх матэрыялаў 1859 года уладанне памешчыка Быкоўскага. У пачатку 1920-х гадоў у маёнтку Крыўка быў створаны калгас «Праца». У Вялікую Айчынную вайну нямецкія карнікі ў 1944 годзе спалілі 9 двароў. У баях каля вёскі загінулі 13 воінаў і партызан (пахаваны ў З магілах на могілках). 9 вяскоўцаў загінулі на фронце. У складзе калгаса «Чырвоная Армія» (цэнтр — в. Востраў).

Насельніцтва

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Побалаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Рагачоўскага раёна