Літр (л, l, L, ℓ) — адзінка вымярэння аб'ёму, дапушчальная да ўжывання нараўне з адзінкамі СІ.

1 л = 10−3 м³ = 1 дм³ (кубічны дэцыметр) = 10³ см³ (кубічных сантыметраў)

Вытворныя ад літра адзінкі — мілілітр (мл, ml), мікралітр і дэкалітр (dal).

1 мл = 10−3 л = 10−6 м³ = 1 см³

1 дал = 10 л = 10−2 м³

Аб’ём літра У 1901 годзе рашэннем 3-й Генеральнай канферэнцыі па мерах і вагах літр быў вызначаны як аб’ём 1 кг чыстай вады пры нармальным атмасферным ціску (760 мм рт. сп.) і тэмпературы найбольшай шчыльнасці вады (4 °C). Такім чынам, аб’ём 1 літра быў прыняты за 1,000028 дм³.

У 1964 годзе 12-я Генеральная канферэнцыя па мерах і вагах скасавала гэтае азначэнне і прыняла, што 1 л = 1 дм³.

Катэгорыя:Адзінкі вымярэння Катэгорыя:Адзінкі вымярэння аб’ёму Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы