Глі́нішча (, ) — аграгарадок у Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Алексіцкага сельсавета.
Знаходзіцца за 26 км у напрамку на захад ад горада Хойнікі, за 133 км ад Гомеля.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае У «Вялікім гістарычным атласе Беларусі» найранейшая згадка пра вёску Глін датаваная 1591 годамВялікі гістарычны атлас Беларусі ў 3-х тамах: Т. 1. — Мінск: Белкартаграфія, 2009. С. 149. Належала да Мазырскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.
30 жніўня 1658 года права на ленныя маёнткі Алексічы і Глінішча () было пацверджана мазырскаму харунжаму Рыгору Круневічу лістом караля Яна КазіміраMetryka Litewska. Księga wpisów. Nr. 131. Opracował Andrzej Rachuba. — Warszawa, 2001. S. 157—158, 234. У 1671 годзе пісар гродскі мазырскі Базыль Абуховіч абвінавачваў у судзе стрыечнага брата Дамініка Абуховіча ў памкненні на забойства і ўчыненні пагрозаў на шляхецкі гонар і здароўе. Валодаў у Мазырскім павеце спадчыннымі маёнткамі Абухаўшчына, Глінішча, Сядзельнікі, Трасцяніца і часткай ШарэекРыбчонак С., Свяжынскі У. Абуховічы гербу Ключ раздвоены. // Спадчына. 6/1998. С. 215.
19 чэрвеня 1789 года адразу па нараджэнні ахрышчаны «з вады» (ex aqua) грэка-ўніяцкім святаром Іаанам Транцэвічам, парохам Алексіцкай царквы, Гервазі Антоні, сын шляхетных Севярына і Францішкі з дому Яшэўскіх Лянкевічаў з вёскі Глінішча, а 4 лістапада т. г. з усімі ўжо касцёльнымі цырымоніямі — айцом Янам Казіцкім, парохам Юравіцкага касцёла, вікарыем канвенту ордэна братоў-прапаведнікаў (дамініканаў). 15 ліпеня 1791 года ксяндзом Я. Казіцкім ахрышчаны Юзаф Антоні, сын тых жа сужэнцаў Лянкевічаў de villa LiniszczaНГАБ. Ф. 937. Воп. 1. Спр. 60. А. 36адв., 39.
Расійская імперыя Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Глінішча — у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесніцтва (губерні), з 1796 года ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павета Маларасійскай, а з 29 жніўня 1797 года Мінскай губерні Расійскай імперыіНасевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182. Згодна з крыніцай, заснаванай на звестках рэвізіі 1795 года, «село Глинище с двором Станиславовым» належала мазырскаму чашніку Станіславу Аскерку. Згадана капліца Юравіцкага парафіяльнага касцёлаПетреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 71, 74. ўладальнік паведаміў рэвізорам, што ў яго фальварку жылі шляхцічы Юзаф, сын Яна, Анцыпаровіч, «учителем для детей», Севярын Ленкевіч з жонкай Францішкай, «на чинше», іх сыны Ян, Гервазі і дачка ЗофіяНГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 181. А. 189. Паводле энцыклапедыі «Гарады і вёскі Беларусі», у вёсцы Глінішча на той час было 26 двароў, 138 жыхароў. 21 сакавіка 1795 года ксяндзом-дамініканам Антоніем Блажэвічам ахрышчаны Іосіф Рыгор, сын Данілы і Клары Кудрыцкіх з Глінішча, кумамі былі Станіслаў Аскерка і Францішка Лянкевічава, Севярын Лянкевіч і Катарына Кулешына. 26 красавіка ксёндз Я. Казіцкі ахрысціў Леона Вінцэнта, сына Станіслава і Францішкі з дому Грабскіх Аскеркаў, кумамі — Амброзі Аскерка, генерал польнай булавы войск літоўскіх, і Тэадора Аскерчына, Фларэнцін Аскерка, суддзя земкі мазырскі, і Францішка Лянкевічава de willa LiniszczeНГАБ. Ф. 937. Воп. 1. Спр. 60. А. 43адв., 44. 7 красавіка 1799 года ксяндзом-дамініканам Гіяцынтам Бачынскім ахрышчана Агнета, дачка шляхетных Вінцэнта і Ганны з дому Транцэвічаў Шэлянгоўскіх, кумамі — Станіслаў Аскерка і Францішка Лянкевічава de villa HliniszczeНГАБ. Ф. 1781. Воп. 27. Спр. 202. А. 284адв..
Паводле шляхецкай рэвізіі 1811 года, уладальнік сяла Глінішча, у якім рэвізоры папярэдне, у 1795 годзе, налічылі 93 душы прыгонных «мужеска пола», Станіслаў Аскерка (55 гадоў) з сынамі Рыгорам (20 г.) і Леонам (16 г.) жыў у двары Азярын. Двор Станіславаў з Глінішчам трымаў у арэндзе паручнік «бывших войск польских» Францішак, сын Юзафа, Каперніцкі (35 г.). Таксама тут жылі яго сыны Юзаф (3 г.) і Нарцыз (2 г.), брат Адам (19 г.). Эканомам і «приказчиком» у фальварку служылі адпаведна Вінцэнт, сын Мацея, Кулеша (24 г.) і Ігнацы, сын Паўла, Шарфановіч (27 г.). Абодва — з ліку «шляхетства беспоместного»НГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 263. А. 110, 112, 172.
Згодна з інвентарамі 1845 і 1846 гадоў, у маёнтку Глінішча і Азярын пана Рыгора, сына Станіслава, Аскеркі пражывала 6 дваран, 2 аднадворцы, 9 вольных аратых. У аднаіменных вёсках — 22 двары, 75 цяглых сялян мужчынскага і 83 жаночага полу, 9 мужчын з ліку сялян дваровых. Прозвішчы сталых жыхароў: Кудрыцкі (прозвішча-лідар), Бондар, Бунчак (Банчак), Ліпніцкі, Казачонак (Казачэнка), Мележ, Чарняк, Грыцкевіч, Дубадзел. Частка маёнтку Глінішча з 35 прыгоннымі належала пану Солтану — 16 мужчын, 19 жанчынНГАБ. Ф. 142. Воп. 1. Спр. 1400. А 1-34, 1406. А. 1-13.
У «Списках населённых мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело] : 1857 г.» сказана, што 129 жыхароў Глінішча і 31 жыхар Азярына абодвух полаў былі прыхаджанамі Свята-Мікалаеўскай царквы ў Алексічах, 8 жыхароў двара Глінішча, 7 жыхароў двара і 21 жыхар вёскі Азярын з’яўляліся парафіянамі Юравіцкага касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Панны МарыіРасійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 379адв., 725.
У парэформенны перыяд Глінішча — у Юравіцкай воласці. На пачатак 1870 года ў вёсцы налічвалася 64 мужчынскія душы з ліку сялян-уласнікаў, прыпісаных да Глінішчанскага сельскага таварыства, 8 душ аднадворцаў, прыпісаных да воласці; у засценку Азярын — 3 аднадворцыСписок волостей, обществ и селений Минской губернии на 01. 01. 1870 г. — Минск, 1870. Л. 68. Пасля смерці бяздзетнага Рыгора Аскеркі добры дасталіся нашчадкам яго дзядзькі Леапольда, сына Багуслава, Аскеркі. Згодна са звесткамі 1876 і 1879 гадоў, жыхары Глінішча — сярод прыхаджанаў Алексіцкай Мікалаеўскай царквыМинские епархиальные ведомости. — Минск, 1876. № 10. С. 456; Описание церквей и приходов Минской епархии. VIII. Речицкий уезд. — Минск, 1879. С. 13. У 1889 годзе Фелікс (Шчасны), сын Эміля, Аскерка валодаў маёнткамі Глінішча (300 дзесяцін), Азярын (32 дз.), Дзеравішча (2788 дз.) і Маканавічы (8764 дз.)Список зелевладельцев Минской губернии. 1889 г. — Минск, 1889. С. 372.
Паводле перапісу 1897 года, у вёсцы Глінішча — 61 двор, 270 жыхароў, школа граматы, хлебазапасны магазін, карчма. На 1903/4 год сярод зямельных уласнікаў Мінскай губерні, якія мелі 500 і болей дзесяцін, уладальнікам маёнтка Глінішча названы Станіслаў, сын Фелікса, АскеркаПамятная книжка Минской губернии на 1904 г. — Минск: Издание Минского губернского статистического комитета, 1903. Приложение. С. 58. У 1909 годзе ў вёсцы налічвалася 77 двароў з 542 жыхарамі, у аднаіменным фальварку — 1 двор, 21 жыхарСписок населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 37. У 1913 годзе маёнтак Глінішча ў 2380 дзесяцін угоддзяў быў уласнасцю Эміля, сына Фелікса, АскеркіSpis ziemian mińskich, posiadających 100 i więcej dziesięcin ziemi. // Kalendarz Miński na 1914 r. / pod redakcją W. Dworzaczka. — Mińsk, 1913. S. 108 «Nad Świsłoczą» Kalendarz Miński na 1914 r..
Найноўшы час 9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісання Брэсцкага міру з бальшавіцкай Расіяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Глінішча ў складзе Юравіцкай воласці, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губерні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 мая тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла СкарападскагаЦіхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 85.
1 студзеня 1919, згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі Юравіцкая воласць Рэчыцкага павета ўвайшла ў склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, аднак 16 студзеня разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі была далучаная да РСФСР.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Глінішча — цэнтр сельсавета ў Юравіцкім раёне Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мазырскай акругі. 10 лістапада 1927 года сельсавет скасаваны, а яго тэрыторыя далучана да Алексіцкага сельсавета. У 1930 годзе ў вёсцы 159 двароў, 903 жыхары. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Рассвет», правалі вятрак і кузня. З 8 ліпеня 1931 года Глінішча ў складзе Хойніцкага раёна. З 20 лютага 1938 года ў Палескай вобласці з цэнтрам у Мазыры.
Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў Глінішчы было 182 двара з 538 жыхарамі. У вайну акупанты спалілі 93 двары і загубілі 101 жыхара. 25 вяскоўцаў угналі на катаргуБез срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Гомельская область. Сборник архивных документов и материалов / сост.: А. Р. Дюков, В. Д. Селеменев (рук.) [и др.]; редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. — Минск: НАРБ; М.: Фонд «Историческая память», 2021. С. 288, 499.
З 8 студзеня 1954 года — у складзе Гомельскай вобласці. Паводле перапісу 1959 года, — 879 жыхароў, сярэдняя школа.
З 15 жніўня 1974 года Глінішча — цэнтр Алексіцкага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).. Цэнтральная сядзіба калгаса «Ленінскі шлях».
У 1986—1990 гадах пабудаваныя мураваныя дамы на 50 кватэраў, у якіх размясціліся перасяленцы з забруджаных у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС месцаў. Працуюць сярэдняя школа, дзіцячы садок, бальніца, дом культуры, бабліятэка, крама, аддзяленне сувязі, мемарыяльны музей народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа.
Насельніцтва 2021 год — 199 гаспадарак, 513 жыхароўЗвесткі пра колькасць насельніцтва на тэрыторыі Алексіцкага сельсавета на 01.01.2021 г. .
Асобы Іван Паўлавіч Мележ, беларускі празаік, драматург
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Алексіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Хойніцкага раёна