Гразі () — горад (з 1938 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Гразінскага раёна Ліпецкай вобласці. Насельніцтва 46,5 тыс. чалавек (2007). Заснаваны ў 1868 годзе.
Горад размешчаны на рацэ Матыры за 20 км на паўднёвы ўсход ад Ліпецка. Вышыня цэнтра горада над узроўнем мора каля 120 м. Буйны чыгуначны вузел: тры чыгуначныя станцыі.
Асноўныя прадпрыемствы горада — ААТ «Гідраўлік», культыватарны завод, «Спецэлеватармельмаш». Харчовая прамысловасць прадстаўленая буйнейшымі ў вобласці цукровым заводам і заводам харчовых канцэнтратаў.
Спасылкі
Катэгорыя:Гарады Ліпецкай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1868 годзе