Масаны́ (, ) — былая вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Стралічаўскага сельсавета.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае Ці не ўпершыню паселішча названае ў памятным запісе 1526 года ігумена Макарыя пра сёлы і ўгоддзі, купленыя Кіеўскім Свята-Міхайлаўскім (Залатаверхім) манастыром альбо падараваныя каралём Жыгімонтам Старым. У ім сказана, што «зъ Масановича земле две ведре меду идетъ»Акты, относящиеся к истории Западной России. Т. 2. (1506—1544). — С.-Петербург, 1848. №. 140. Напэўна, Масановіч, чалавек-першапасяленец у той мясціне, быў адным з манастырскіх даннікаў, які жыў, аднак, на дзяржаўных землях. У апісанні Чарнобыльскага замка 1552 года вялося ўжо пра сяло Масановічы, што належала да Беласароцкай нядзеліАрхив Юго-Западной России (далей: Архив ЮЗР). Ч. 7. Т. І. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 588. Уладальнік яго не ўказаны. Але недзе каля сярэдзіны XVI ст. Масаны сталі ўласнасцю шляхецкага роду Францкевічаў-Радзімінскіх герба БродзічГенрых Літвін. Сувязі эліты ВКЛ з Кіеўшчынай у 1569—1648 г. // Беларускі гістарычны агляд. 2011. Т. 18. Сш. 1-2. С. 9 — 11; Herbarz Polski. Cz. 1, Wiadomości historyczno-genealogiczne o rodach szlacheckich. / Ułożył i wydał Adam Boniecki (далей: Boniecki). – Warszawa, 1902. T. V. S. 310 – 311.
Напярэдадні падпісання акту Люблінскай уніі ўказам караля Жыгімонта Аўгуста ад 6 чэрвеня 1569 года Кіеўскае ваяводства (і Масаны з прылегласцямі) было далучана да Кароны ПольскайVolumina Legum. Tom II. — Petersburg: Nakładem i drukiem Józafata Ohryzki, 1859. S. 84 — 87; Падалінскі У. // Беларускі гістарычны агляд. — 2012. Т. 19. С. 329—337 (Рэцэнзія на кн.: Litwin H. Równi do równych: kijowska reprezentacja sejmowa 1569—1648. — Warszawa, 2009).
Карона Каралеўства Польскага У першыя гады пасля заключэння Люблінскай уніі Масаны былі ўласнасцю Міхала Францкевіча, полацкага падкаморага. На 1581 год, калі Масанамі валодаў яго сын Мікалай, надворны харунжы літоўскі, у вёсцы налічвалася 9 дымоў асадных сялян(×6 — каля 54 чалавек), з якіх выбіралася па 15 грошаў, і 1 агароднік (≈6 чал.), з якога, у залежнасці ад акалічнасцяў, — 4 альбо 6 грошаў падаткуŹródła dziejowe (далей: ZD). T. XX. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym; T. IX: Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław) / A. Jabłonowski — Warszawa, 1894. Wykazy… S. 36, 42.
20 снежня 1603 года пан Мікалай Харлінскі і ігумен Свята-Міхайлаўскага Залатаверхага манастыра Іосіф Міроўскі, дамаўляючыся наконт спрэчных угоддзяў сяла шляхецкага Краснаселля і сяла манастырскага Лыскоўцаў, зазначылі, што на поўдні яны пачыналіся ад мяжы сяла Масаны, а на поўначы — ад мяжы сяла АравічыДокументальна спадщина Свято-Михайлівського Золотоверхого монастиря у Києві XVI-XVIII ст. з фондів Національної бібліотеки України імені В. І. Вернадського. Зб. док. [Текст] / Автори-укладачі: Ю. А. Мицик, С. В. Сохань, Т. В. Міцан, І. Л. Синяк, Я. В. Затилюк; Нац. акад. наук України, Нац. б-ка України ім. В. І. Вернадського, Ін-т укр. археографії та джерелознавства ім. М. С. Грушевського (далей: Документальна спадщина.). — Київ, 2011. № 300, 302, 303. 25 красавіка 1607 года Лукаш Сапега, уладальнік Чарнобыльскіх добраў, падаў судовую скаргу на Мікалая Францкевіча за гвалтоўны напад на на грунтах Шэпеліцкіх, калі той ехаў па дарозе паміж Чарнобылем і Антонавам, што ў Кіеўскім ваяводстве. Тады ж Л. Сапега судзіўся з М. Францкевічам, як спадчыннікам вёскі Масаны, з-за адмовы выдаць яму ўзнагароду за абарону ад суседзяў, найперш, ад Мікалая Харлінскага, пра што яны дамаўляліся з нябожчыкам-бацькам панам Міхалам, які на той час знаходзіўся ў далёкіх краях. 16 мая 1618 года М. Харлінскі праз суд патрабаваў ад М. Францкевіча-Радзімінскага выдачы сялян, збеглых да Масаноў з яго вёскі Стралічаў. 29 мая т. г. Ян, брат Мікалая, Францкевіч-Радзімінскі заявіў у судзе пра тое, што падданыя сужэнства Станіслава і Барбары з Хадкевічаў Харлінскіх забралі коней у Масанах і перагналі іх да ГастомляZD. T. XXI. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. X. — Warszawa, 1894. S. 92, 248, 267.
Згодна з тарыфам падымнага падатку 1628 года, з 5 дымоў сяла Масаны пана Мікалая Францкевіча-Радзімінскага скарб мусіў атрымаць па 3 злотыя, з 4 агароднікаў яшчэ 6 зл., усяго — 21 злотыАрхив ЮЗР. Ч. 7. Т. 1. С. 403. У 1634 годзе ўласнікам Масаноў названы кіеўскі мечнік Іпаліт Радкевіч. Але яшче да складання тарыфу падымнага 1640 года Масанамі і Баршчоўкай завалодаў кіеўскі войскі Іван Нячай-ГрузевічЯковенко, Наталя. Українська шляхта з кінця XIV до середини XVII століття. Волинь і Центральна Україна. /Вид. 2-ге, переглянуте і виправлене. — Київ: Критика, 2008. С. 253 — 254.
15 чэрвеня 1655 года, у самы цяжкі для Рэчы Паспалітай перыяд вайны з Расіяй, гетман Багдан Хмяльніцкі выдаў універсалУніверсали Богдана Хмельницького 1648-1657 / Упорядн.: І. Крип’якевич, І. Бутич; Ред. кол.: В. Смолій (голова), Г. Боряк, І. Бутич, Л. Гісцова, Я. Дашкевич, Ю. Мицик, В. Остапчук, П. Сохань, В. Степанков, Ф. Шабульдо, Ф. Шевченко, М. Шпаковатий, Н. Яковенко. НАН України. Інститут історії України, Інститут української археографії та джерелознавства імені М. С. Грушевського. – К.: Вид. дім "Альтернативи", 1998. № 102, у якім запісаў: Всемъ вобецъ и кождому зособна.., всей старшине и черни Войскъ его царского величества Запорозкихъ.., до ведомости доносим, ижъ на потребу войсковую взялисмо осьмъ тысячей золотыхъ полскихъ у пана Павла Яновича Хмелницкого, за которую суму пустилисмо ему в спокойное уживаня маетности п[ана] Грузевича, то есть чотиры села: Бугаювку, Берково, а за Припетю рекою две села, то есть Масани и Борщувку з млинами, ставами, полями, сеножатми и зъ даню медовою, и зъдеревом бортным и зо всеми кгрунтами и пожитками до тихъ селъ чотырохъ належачими и з поддаными на кгрунтах тамошныхъ седячими, и зъ дворомъ у Киеве стоячимъ, якъ небожчикъ п[ан] Грузевичъ держал и уживалъ и все пожитки належніе отбиралъ.
Праз чатыры гады ігумен Феадосій і чарняцы Міхайлаўскага манастыра выкарысталі зручны момант, каб завалодаць шляхецкімі добрамі, білі чалом маскоўскаму цару Аляксею Міхайлавічу. 31 снежня 1659 года манарх выдаў пажаданую для іх граматуДокументальна спадщина. — № 310: ...И мы, великий гсдр цр и великий княз, Алексий Михайлович всея Великия и Малыя и Белыя Россиі самодержец, Михайловского мнстра игумена Феодосия з братиею пожаловали теми шляхетскими маетностями: Бородянкою, Новою Греблею, Загалцами, да на Полесю за Припетю двема деревенками: Мосанами и Красносельем со всеми доходи буде те маетности нне впусте и никто ими не владеет и впредь о тих маетностях спору и челобитя от казаков не будет велели владеть им и на те маетности велели им дат ншу великого гсдря жаловалную грамоту за ншею гсдрскою печатью и по ншей гсдрской милости Михайловского мнстра игумену Феодосию з братиею и хто по нем иний игумен и братия будут тими маетностями, селцом Бородянком доходи всякия збирать попрежнему, как имано напред сего.
Дана ся нша царскаго величества жалованная грамота в ншем црстующем граде Москве лета от создания миру 7168 мсца декабра 31 дня.
У хуткім часе тое маскоўскае падараванне пацвердзіў універсалам украінскі гетман Юрый ХмяльніцкіУніверсали Івана Мазепи (1687 – 1709). – Київ; Львів, 2006. Частина ІІ. Додаток І. № 14. С. 439:...Всей старшине и черни Войска его царского вел: Запор: и всякого стану людем, которым колвекъ о томъ ведати належит. Іжъ яко его царское вел. изволил з побожности своей, пожаловавши на монастыр святого Золотоверхого Михайла Киевский, надал повагою своею царскою оной для выживленя братіи маетности лядскіе, называемыи Бородянку, Новую Греблю и Загальце, а на Полесю за Припетю, Мосаны и Красноселля: так и мы не в чом воле и наданя его царского вел: не нарушаючи, ведлуг грамоты царской, мы иж вновъ наданыи маетности вышменованыи от его царского вел: сим нашим варуемъ уневерсаломъ, абы нехто з старшины и черни Войска его царского вел: Запорозкого и всякого стану людей помененым законникам моныстыра Золотоверхо[го] Михайловского Киевского в обнятю вышъменованых маетностий в спокойном держаню и пожитковъ з ных уживаню найменшею не был перешкодою и нехто в тые маетности не втручался, под срокгим каранем войсковым и повторе напоминаемъ. З Чигрина, 22 фебруаріа, року 1660. Юрей Хмелницкий, рукою власною.
Пасля вайны, аднак, Масаны вярнуліся да нашчадкаў кіеўскага войскага Івана і Алены з дому Звалінскіх Грузевічаў, падданых Рэчы Паспалітай. У люстрацыі падымнага падатку Оўруцкага павета Кіеўскага ваяводства на 1683 год засведчана, што з 12 дымоў уладання Масаны і Баршчоўка пана Грузевіча да скарбу выплачваліся 2 злотыхАрхив ЮЗР. Ч. 7. Т. 1. С. 490.
Згаданыя Масаны ў тарыфах падымнага падатку Кіеўскага ваяводства 1707, 1711 і 1714 гадоў. 31 жніўня/23 кастрычніка 1716 года датаваная судовая справа, якая скончылася ўзаемным пагадненнем кіеўскага земскага каморніка Аляксандра і навагародскага лоўчага Базыля Нячай-Грузевічаў аб супольным валоданні атрыманымі па бацьку сёламі Масаны і Баршчоўка, карыстанні ўсялякімі прыбыткамі пароўну, за вылікам расходаў на ўтрыманне іх сястры Зузанны, на наём адміністратара, на патрэбы царквы і святараОписи актовых книг Киевского центрального архива (далей: ОАК). – № 32 / Сост. А.Т. Белоусов – Киев: Типография Т. Г. Мейнандера, 1907. С. 10. Актам ад 6/27 чэрвеня 1723 года засведчаны падзел сялян вёсак Масаны і Баршчоўка паміж братамі Аляксандрам і Базылём Нячай-ГрузевічаміОАК. – № 37 / Сост. Е. П. Дьяковский – Киев, 1906. С. 66. 18 днём мая 1725 года пазначаная позва ў трыбунальскі суд оўруцкага падстолія Аляксандра Нячай-Грузевіча, абвінавачанага братам Базылём Нячай-Грузевічам у наездзе на яго сяло Масаны і збіцці сялянОАК. – № 38 / Сост. Е. П. Дьяковский – Киев, 1906. С. 81. У 1734 годзе з вёскі Масаны, прыналежнай пану Базылю Грузевічу, лоўчаму навагародскаму, да скарбу выплачваліся ўсяго 1 злоты і 7 з паловай (pułośma) грошаў, а гэта значыць, што ў ёй было хіба 8, магчыма, 9 двароўТарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 21, 22, 39, 40, 55, 65, 75, 292.
Паводле звестак на 1748 год ксяндза Караля Непамуцэна Арлоўскага, Масаны былі сярод паселішчаў, частка жыхароў якіх (з ліку шляхты) належала да Астраглядавіцкай парафіі Оўруцкага дэканату Кіеўскай дыяцэзііKs. Orłowski K. N. Defensa biskupstwa y dyecezyi Kiiowskiey. — Lwów, 1748. S. 148. 20 кастрычніка 1750 года гайдамацкі ватажка Іван Падаляка паведаміў у Кіеўскім гродскім судзе (у Жытоміры)Архив ЮЗР. Ч. 3. Т. 3. Акты о гайдамаках (1700–1768). – Киев, 1876. С. 530: … той жа Сцяпан з Брагіня… калі паведаміў ім, што ў ваколіцах Кімбараўкі няма вялікіх лясоў, то вярнуліся і ўдаліся да Масаноў; там у яго міласці пана Грузевіча ўзялі рублёў шэсць, і яго самога, з якім пайшлі да ракі Прыпяці і, пераправіўшыся, прыйшлі да Старых Шэпелічаў; там узялі чалавека Пятра і жыда, а Сцяпана і пана Грузевіча перад Прыпяцю адправілі... У 1754 годзе з 13 двароў (каля 78 жыхароў) вёскі Масаны выплачваліся «do grodu» (Оўруцкага замка) 2 злотыя і паўгроша, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павета і ваяводства) 8 зл. і 2 гр.Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 178
Расійская імперыя