Мінская група АБСЕ () — група сустаршыняў краін-членаў АБСЕ, якая ўзначальвала працэс мірнага вырашэння нагорна-карабахскага канфлікту паміж Арменіяй і Азербайджанам.
У сакавіку 1992 года была створана Мінская група АБСЕ і вызначаны мандат будучай мірнай канферэнцыі. На канферэнцыі Арменія і Азербайджан былі прызнаныя бакамі канфлікту, а азербайджанская і армянская абшчыны Нагорнага Карабаха — зацікаўленымі бакамі. Беларусь прапанавала сваю сталіцу ў якасці месца для канчатковых перамоваў, адсюль і ўзнікла назва «Мінская група».
Дзяржавамі-сустаршынямі групы з’яўляліся Расія, ЗША і Францыя, яе членамі — Беларусь як краіна, у якой у адпаведнасці з рашэннямі АБСЕ павінна прайсці мірная канферэнцыя па ўрэгуляванні нагорна-карабахскага канфлікту, Германія, Італія, Турцыя, Фінляндыя і Швецыя, а таксама Азербайджан і Арменія.
8 жніўня 2025 года прадстаўнікі Азербайджана і Арменіі, пры пасрэдніцтве Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, прынялі сумесную дэкларацыю аб мірным урэгуляванні паміж Баку і Ерэванам і стварэнні транспартнага калідора паміж дзвюма закаўказскімі рэспублікаміАзербайджан, Арменія і ЗША прынялі сумесную дэкларацыю аб мірным урэгуляванні.
АБСЕ прывітала Сумесную заяву ад 8 жніўня 2025 года, заявіўшы, што гатова выканаць сваю задачу па рэалізацыі пагадненняOSCE welcomes the August 8 Joint Declaration signed in Washington D.C.. Расія і Францыя таксама падтрымалі заклік да роспуску структур Мінскай групы АБСЕРоссия поддержала роспуск Минской группы ОБСЕАрмения/Азербайджан – Соглашение с целью нормализации отношений между Арменией и Азербайджаном (8 августа 2025 г.).
1 верасня 2025 года Міністэрскі савет АБСЕ аднагалосна прыняў рашэнне аб закрыцці Мінскага працэсу АБСЕ і звязаных з ім структурОБСЕ: Решение о закрытии Минского процесса принято единогласно.
Спасылкі Зварот Прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі Гейдара Аліева да Прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі яго правасхадзіцельства спадара Ўільяма Дж. Клінтана — Баку, 8 лютага 1999 года
Катэгорыя:Карабахскі канфлікт Катэгорыя:Арганізацыі Мінска Катэгорыя:1992 год у Мінску Катэгорыя:З’явіліся ў 1992 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 2025 годзе Катэгорыя:АБСЕ